Паважаныя сябры! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 95-годдзя газеты!
На працягу свайго існавання выданне вызначаецца актуальнасцю тэматыкі, шырокім падыходам да асвятлення жыцця рэгіёна. У калектыве газеты «Сцяг Перамогі» рэалізуюцца цікавыя творчыя праекты, накіраваныя да чытацкай аўдыторыі, журналісты ўпэўнена крочаць наперадзе часу.
Выданне заслужана карыстаецца аўтарытэтам у раёне і вобласці, заваявала сапраўдную любоў і прызнанне чытачоў. Інтэрнэт-рэсурсы газеты развіваюцца паралельна друкаванаму варыянту газеты, з’яўляюцца аператыўнымі і канкурэнтаздольнымі медыйнымі сродкамі.
Газета дапамагае весці дыялог паміж уладай і жыхарамі, вылучаецца пастаянным удасканаленнем зместу, трывалай зваротнай сувяззю з чытацкай аўдыторыяй, актыўна развівае сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ў журналісцкай рабоце.
Асобныя словы ўдзячнасці – ветэранам друку. Менавіта вы заклалі традыцыі якасці і даверу, якія сёння працягваюцца і развіваюцца сучасным калектывам журналістаў.
Жадаем супрацоўнікам рэдакцыі новых аўтарскіх знаходак, трывалага накладу, натхнення і поспехаў у творчасці, плённай працы на ніве друкаванага слова!
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Віцебскі абласны Савет дэпутатаў
