У юбілейны для любімай газеты год рэдакцыя далучаецца да прыгожага агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятнiца – роднае, сваё».

Ініцыятыва належыць Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Мэта – аб’яднанне беларусаў у падтрымцы айчынных вытворцаў і нацыянальных традыцый, дэманстрацыя разнастайнасці, якасці і канкурэнтаздольнасці беларускай прадукцыі.

Кожную пятніцу жыхарам краіны прапануюць акунуцца ў атмасферу роднага: купіць беларускія прадукты харчавання, прыгатаваць стравы нацыянальнай кухні, абраць адзенне і аксэсуары мясцовых дызайнераў, паслухаць нацыянальную музыку і падзяліцца гэтым у сацыяльных сетках з хэштэгамі #ДзеньРоднагаСвайго альбо #ДеньРодногоСвоего.

У сваю чаргу супрацоўнікі рэдакцыі па пятніцах будуць расказваць пра жыхароў раёна – прыхільнікаў беларускага слова і нацыянальнай спадчыны. Героямі нашай новай рубрыкі можа стаць кожны, хто адчувае сябе сапраўдным беларусам.

А пачынаем мы з сустрэчы з дырэктарам Лёзненскага Дома рамёстваў Інэсай Самусенка.

Наша ўстанова – сапраўдная скарбніца роднага, народнага! – кажа яна. – Нашы дзверы адчынены для кожнага! Нажаль, многія жыхары раёна часта праходзяць міма, а калі трапляюць да нас у першы раз, здзіўляюцца: якая прыгажосць літаральна ў кожным сантыметры прасторы! Дарэчы, у Доме рамёстваў можна не толькі палюбавацца вырабамі майстроў, але і паўдзельнічаць у майстар-класах, а таксама набыць сувенір ручной работы у гандлёвым аб’екце. Далучайцеся да родных традыцый!

© Аўтарскае права «Сцяг перамогі». Гіперспасылка на крыніцу абавязковая.

Аўтар: Вольга ПІНЧУК. Фота з архіва рэспандэнта.

Р.S. Відэаролік з Інэсай Міхайлаўнай глядзіце ў нашых сацыяльных сетках.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости