Зборнік «Витебщина освобождённая: октябрь 1943 – декабрь 1945: документы и материалы» пабачыў свет яшчэ ў 2009 годзе. Ён змяшчае шмат архіўных дакументаў па гісторыі Віцебшчыны перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Ёсць там і некалькі дакументаў, якія маюць дачыненне да Лёзненскага раёна. Чытача, напэўна, зацікавіць такі вось дакумент, што захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці. Прыводжу яго ў копіі са зборніка:
№11
Письмо командования 158-й Лиозненской стрелковой дивизии в Лиозненские РК КП(б)Б и райисполком о наименовании улиц в г.п. Лиозно именами воинов Красной Армии, погибших при освобождении городского посёлка
7 декабря 1943 г.
Командование 158-й Лиозненской стрелковой дивизии просит Вас наименовать улицы г.* Лиозно (именами) паввших геройски за город Лиозно:
- Кришталь Олег Зиновьевич.
- Пулым Григорий Сидорович.
- Борисов Иван Васильевич.
- Ляхтанов Михаил Константинович.
- Миранов Михаил Модестович.15
О принятых Вами решениях прошу сообщить мне.
Начальник 4-го отделения
майор а/с Щетинов
ГАВО. Ф. 160. Оп. 5. Д. 2. Л. 10. Подлинник.
Як вынікае з тэксту пісьма, гэтыя афіцэры служылі ў 158-й стралковай дывізіі і прымалі актыўны ўдзел у вызваленні Лёзненскага раёна. І ўсе пяць па выніках баёў восенню 1943 года былі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. Давайце перагарнём старонкі іх біяграфій:
Крышталь Алег Зіноўевіч (1915-08.10.1943), ураджэнец с. Тэкуча сучаснага Уманскага раёна Чаркаскай вобласці Украіны. З сям’і рабочага.
Капітан, камандзір 2-га стралковага батальёна 879-га стралковага палка. Кавалер ордэна Чырвонай Зоркі.
На вайсковай службе з 1935 года. На фронце з першых дзён вайны. Меў 7 раненняў і 1 кантузію.
З пасмяротнага прадстаўлення да ордэна Леніна:
«В бою за г. Лиозно, того же района, Витебской области, БССР 7-8-9.10.43 г. капитан Кришталь Олег Зиновьевич, командуя батальоном, смело, настойчиво вёл людей в бой. Появлялся на самых ответственных участках, собственным примером воодушевляя подчинённых, первым с 8-й стрелковой ротой ворвался в траншею пр-ка, первым овладел церковью и центром города. Своими мужественными и умелыми действиями обеспечил овладение сильным опорным пунктом немцев на Витебском направлении. В этом бою пал смертью храбрых».
Пулым Рыгор Сідаравіч (1911-05.10.1943), ураджэнец былога Андрыіўскага раёна Запарожскай вобласці Украінскай ССР.
Старшы лейтэнант. Кавалер ордэнаў Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, медаля «За адвагу». Магчыма, меў раненне (пазначана толькі ва ўзнагародным лісце да медаля «За адвагу»).
З пачаткам вайны, у ліпені 1941 года, прызваны быў з запасу. На фронце з 16 лютага 1942 года. Увесь баявы шлях прайшоў у радах 881-га стралковага палка 158-й стралковай дывізіі на Калінінскім фронце. Вызначыўся ў першых жа баях дывізіі на Ржэўскім выступе, за што атрымаў першы свой ордэн. Паслядоўна займаў пасады камандзіра кулямётнага ўзвода, камандзіра кулямётнай роты, ад’ютанта камандзіра палка, памочніка начальніка штаба палка па разведцы. Ордэнам Чырвонага Сцяга быў узнагароджаны за ўмелую арганізацыю разведвальнай аперацыі ў красавіку 1943 года, неўзабаве пасля ачышчэння Ржэўскага выступу ад нямецкіх войскаў. Таксама вызначыўся ў баях пры выхадзе на граніцу Віцебскай і Смаленскай абласцей.
З пасмяротнага прадстаўлення да ордэна Айчыннай вайны 1-й ступені:
«Старший лейтенант Пулым, работая в должности помощника начальника штаба полка по разведке, показал себя смелым и решительным командиром.
Возглавляя полковую разведку, хорошо организовал изучение переднего края противника и расположение его огневых точек, что обеспечило 4.10.43 г. продвижение вперёд.
Тов. Пулым, отражая контратаку противника 5.10.43 г. в районе д. Матушево, Витебской области лично из ручного пулемёта уничтожил 18 немцев, находившихся у сарая, которые преграждали путь продвижения подразделений полка в деревню.
При броске вперёд тов. Пулым погиб смертью героя».
Барысаў Іван Васілевіч (1916-11.11.1943), ураджэнец с. Грыдзіна ў складзе сучаснай гарадской акругі Перавозская Ніжагародскай вобласці Расіі.
На вайсковай службе з 1937 года. Скончыў Маскоўскае пяхотнае вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР. На фронце з 11 кастрычніка па 3 снежня 1941 года і з 22 лютага 1942 года. Прымаў удзел у цяжкіх абарончых баях на валакаламскім напрамку пад час бітвы пад Масквой. Са студзеня 1942 года служыў у 158-й стралковай дывізіі 2-га фарміравання. На чале мінамётнага батальёна ў складзе 881-га стракловага палка вызначыўся ў баях зімою-вясною 1942 года на Ржэўскім выступе, за што быў узнагароджаны медалём «За адвагу».
У далейшым служыў начальнікам дывізійнай школы малодшага начальніцкага складу, затым намеснікам камандзіра асобнага кулямётнага батальёна. У перыяд цяжкіх баёў з 25 лістапада па 10 снежня 1942 года капітан Барысаў камандаваў зводным атрадам з лыжнага батальёна і школы малодшага начскладу. У баі 9 снежня быў цяжка паранены. Камандаванне фронту адзначыла яго ордэнам Чырвонага Сцяга. Пасля выздараўлення мужны камандзір вярнуўся ў сваю дывізію. У баі 3 сакавіка 1943 года ён быў зноў паранены. Пасля лячэння ў шпіталі маёр Барысаў працягнуў службу у 158-й стралковай дывізіі на пасадзе камандзіра стралковага батальёна, затым – начальніка штаба 875-га стралковага палка. Вызначыўся ў наступальных баях Смаленскай наступальнай аперацыі (жнівень-кастрычнік 1943). Затым прымаў актыўны ўдзел у вызваленні Лёзненшчыны, за што 9 кастрычніка 1943 года быў прадстаўлены да ўзнагароджання ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені. Атрымаць заслужаную ўзнагароду (загад войскам 39-й арміі быў падпісаны толькі 12 лістапада 1943 года) не паспеў. 8 лістапада 1943 года часці правага крыла арміі перайшлі ў наступленне ў рамках аперацыі мясцовага значэння, падтрымаўшы наступленне ўдарнай групоўкі суседняй 43-й арміі, прарвалі варожую абарону на рубяжы Заволішча-Кляўцы, да зыходу 10 лістапада, пераадольваючы ўпартае супраціўленне немцаў, вызвалілі ўсю тэрыторыю былога Стасеўскага сельсавета па правы бок ад шашы Віцебск–Лёзна і з баямі ўступілі на тэрыторыю сучаснага Віцебскага раёна. 11 лістапада 158-я стралковая дывізія вяла ўжо баі за вёску Яроміна. Чатыры разы гэты населены пункт пераходзіў з рук у рукі, але праціўнік здолеў утрымаць яго за сабою. Гэтыя баі сталі для маёра Барысава апошнімі.
Ляхтанаў Міхаіл Канстанцінавіч (1911-15.11.1943), ураджэнец былога Бель-Агацкага раёна Сяміпалацінскай вобласці Казахскай ССР.
У армію быў прызваны з запасу ў лютым 1940 года. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 22 чэрвеня 1941 года. Быў двойчы паранены: у жніўні 1941 і ў студзені 1942 года (Калінінскі фронт). Скончыў курсы ўдасканалення каманднага складу, пасля чаго працягнуў баявую службу на Калінінскім фронце. У 158-й стралковай дывізіі служыў камандзірам стралковага батальёна, затым у званні маёра – намеснікам камандзіра 881-га стралковага палка па страявой часці. Вызначыўся ў баях 14-15 верасня 1943 года: замяніўшы параненага камандзіра роты, умела камандаваў стралкамі ў баях на тэрыторыі тагачаснага Прачысценскага раёна Смаленскай вобласці, за што быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Па выніках наступальных баёў у верасні-кастрычніку 1943 года, камандуючы ў тым ліку палком, быў прадстаўлены 16 кастрычніка 1943 года да ўзнагароджання ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, але, як і маёр Барысаў, атрымаць узнагароду не паспеў. У баі 14 лістапада на віцебскім напрамку маёр Ляхтанаў атрымаў асколачнае раненне чэрапа і быў эвакуіраваны ў тыл на лячэнне. Ён памёр ад цяжкасці ранення ў 84-м асобным медыка-санітарным батальёне дывізіі, што размяшчаўся тады ў вёсцы Грабенікі Веляшковіцкага сельсавета.
Міранаў / Міронаў Міхаіл Мадэставіч (28.10.1909-21.11.1943), ураджэнец гор. Турынск Свярдлоўскай вобласці Расіі.
Маёр, намеснік камандзіра 879-га стралковага палка па страявой часці. Адзіны з памянёных афіцэраў, хто прыняў апошні бой, будучы беспартыйным.
На вайсковай службе з 1931 года. Праз год скончыў курсы аднагодзічнікаў, пасля чаго служыў камандзірам узвода, а затым на штабных пасадах у 81-й стралковай дывізіі (Беларуская ваенная акруга). З 1938 года на штабных пасадах у войсках Кіеўскай Асобай ВА. У баях Вялікай Айчыннай з чэрвеня 1941 года. У 1942 годзе служыў камандзірам асобнага вучэбнага стралковага батальёна 230-й стралковай дывізіі (Паўднёвы фронт; расфарміравана ў жніўні 1942 года).
У 1943 годзе ваяваў ужо ў радах 158-й стралковай дывізіі на Калінінскім (з 20 кастрычніка 1943 года 1-м Прыбалтыйскім фронце). Быў паранены.
З пасмяротнага прадстаўлення да ордэна Айчыннай вайны 1-й ступені:
«Майор Миранов, участвуя в боях с немецкими оккупантами на Духовщинском и Витебском направлениях, проявил себя исключительно смелым и отважным офицером.
В боях р-н Шарики, Лиозненского р-на, Витебской обл., Ковалёво, Витебского р-на, Витебской области 8-21.11.1943г., лично возглавляя подразделение, сбивал пр-ка с промежуточных рубежей и освобождал временно оккупированную зону. Благодаря правильному руководству и умелому маневрированию подразделением окружал и уничтожал мелкие группы пр-ка и его батареи, в результате взяты большие трофеи и пленные.
В процессе всех боёв возглавлял отражение контратак пр-ка с нанесением противнику больших потерь.
21.11.43 г. при контратаке пр-ка с превосходящими силами умело организовал её отражение и уничтожение его сил.
21.11.43 г. был смертельно ранен».
Гэты ордэн стаў адзінай узнагародай для маёра Міранава, які знайшоў апошні спачын – як і ўсе астатнія афіцэры – на воінскіх могілках у Лёзне. Іх імёнамі па праве маглі б быць названыя вуліцы нашага мястэчка…
Канстанцін Гайдукоў.