КУЛЬТУРА
1 минута для чтения
98

Школьники познают Беларусь

11 декабря, 2020
0
Школьники  познают Беларусь

Сегодня знакомим с творчеством восьмиклассниц Велешковичской средней школы, которые участвуют в республиканском конкурсе «Познай Беларусь».

Родными тропками

Тропинкой я узкой
шагаю лесной,
Любуюсь природой
сторонки родной.
Осинки-подружки
листвой шелестят,
Секреты свои
рассказать мне хотят.
Обойду стороной
колесо-паутину,
Кивну как друзьям
двум дубам-исполинам.
Рассыпало солнышко
сотни зайчат,
И капли росы как алмазы
горят.
Птицы звонко
щебечут,
Слышен лай вдалеке.
И поёт мне криничка
О прекрасной мечте.

Прырода – мастак таленавіты

Прырода – гэта ўсё, што нас акружае: лясы, лугі, палі, рэкі, азёры, птушкі, жывёла… Яна такая простая і звычайная, што мы прывыклі да гэтага, і часам не заўважаем яе прыгажосці ў будзённым жыцці. Але ж прырода – выдатны мастак. І кожная пара года ў яе па-свойму выдатная і чаруе сваёй прыгажосцю.

Улетку дні стаяць ясныя, сонечныя. Вакол – буйства зеляніны і чыстых яркіх фарбаў. У паветры разліты водар кветак і траў. Турботліва гудуць пчолы, бесклапотна шчабечуць птушкі. А якія прыгожыя захады і світанні, аж замірае сэрца!

Восень накрывае зямлю дываном з рознакаляровага лісця, у паветры лётаюць невясомыя карункі павуціння. Навявае смутак крык птушак, якія адлятаюць у вырай. Позняй восенню прырода здаецца мне самотнай і безабароннай.

Узімку зямля пакрыта хрусткім белым снегам. Паўсюль глыбокія пухнатыя гурбы. Шэрань на дрэвах іскрыцца нібы брыльянты. Прагулкі па заснежаным лесе – гэта такое задавальненне! Больш за ўсё мне падабаецца гуляць у сняжкі з ялінкамі. Пападзеш у дрэўца, і яно абсыпае цябе з ног да галавы мяккім бялюткім снегам. І ты ў імгненне вока ператвараешся ў самую сапраўдную Снягурачку.

Але самая мая любімая пара – гэта вясна. Спачатку яна напамінае сарамлівую дзяўчынку-падлетка. Звонкім дзявочым смехам звіняць ручаі. Сады і лясы нібы кіпяць ад птушыных спеваў. Наступае красавік, і вясна ператвараецца ў дзяўчыну-прыгажуню. Яна жадае падабацца і амаль кожны дзень змяняе ўбранне. Так мінае дзень за днём, і вось ідзе па маім родным краі вясна-нявеста ў адзенні з чаромхі і бэзу. Плыве над зямлёй чароўны пах разнатраўя, салаўі кранаюць душу сваімі спевамі.

Зноў і зноў паўтараецца гэты колаварот: лета, восень, зіма, вясна, лета… Але мне гэта ніколі не надакучыць, бо няма для мяне ў свеце куточка, прыгажэйшага за маю вёску і яе наваколлі.

 

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости