Штогод на Святую Троіцу ля Байкаўскіх крыніц у Чавускім раене Магілеўскай вобласці збіраюцца аматары беларускіх народных песень і традыцый. Міжрэгіянальны фестываль «Зяленыя святкі» селета адбыўся ў 13-й раз. Дарэчы, лічба атрымалася для лезненскіх культработнікаў шчаслівай: народны фальклорны калектыў «Медуніца» стаў уладальнікам Гран-пры, заваяваў чатыры дыпломы першай ступені і адзін спецыяльны.

Мы былі пераможцамі ў намінацыях «Траецкія карагоды» «Траецкі вянок», «Лепшы традыцыйны пачастунак», – падзялілася падрабязнасцямі кіраўнік калектыву Ганна Макравусава, якая таксама асабіста была ўзнагароджана дыпломам першай ступені за аўтэнтычныя спевы. – Акрамя таго, як пераемніца традыцый атрымала дыплом Ганначка Шумская – наша маленькая салістка дзіцячага калектыву народнай песні «Медуняты». Хочацца сказаць вялікі дзякуй сектару культуры райвыканкама за арганізацыю паездкі і ўсім, хто дапамог нам у падрыхтоўцы да свята.

А такіх нямала! Галіна Бондарава спякла праснакі і шанежкі з медам, Алена Саладкова – лапуны, Марыя Дзівакова – хлеб з загадкай (печанымі яйкамі ў сярэдзіне), Галіна Гулевіч – бліны-наліснікі. Інна Новікава спляла вянок. Цеплыя словы выказала Ганна Федараўна і ў адрас вадзіцеля Андрэя Шарэнды. Ну і, вядома, вельмі ўдзячна кіраўнік «Медуніцы» кожнаму яе удзельніку.

На фестывалі выступілі 17 калектываў са Смаленска, з Магілеўскага, Клічаўскага, Крычаўскага, Круглянскага, Клімавіцкага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага, Дрыбінскага, Чавускага раенаў Магілеўшчыны, Кармянскага раена Гомельскай вобласці і наша «Медуніца». Уражанні ад Семухі на Чавускай зямлі засталіся толькі самыя прыемныя. Спадабаліся ўсім і лезненцы! Аб гэтым сведчаць не толькі высокія ўзнагароды, а яшчэ і запрашэнні прыняць удзел у іншых фэстах беларускага краю.

© Аўтарскае права «Сцяг перамогі». Гіперспасылка на крыніцу абавязковая.

Аўтар: Алена РАТНЕВА. Фота «Медуніцы».

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости