Ратавальнікі і прадстаўнікі таварыства ратавання на водах правялі ўрок бяспекі для навучэнцаў пачатковага звяна базавай школы імя І.А. Авекава гарадскога пасёлка Лёзна.

Яшчэ тыдзень таму ратавальнікі нагадвалі школьнікам аб забароне выхаду на вясновы лёд, а ўжо прыйшоў час расказаць, як паводзіць сябе на летнім вадаёме. І ў гэтым выступоўцам дапамаглі героі з мультфільма "Чароўная кніга МНС".
Дзеці з задавальненнем праглядзелі чарговую серыю з любімымі героямі і паўтарылі разам з прадстаўніком таварыства ратавання на водах важныя правілы бяспекі на вадзе.
«Вельмі важна, каб дзеці ведалі і разумелі, як трэба сябе правільна паводзіць на вадаёме. У выпадку небяспекі – не баяцца, клікаць на дапамогу. Гэтаму мы вучым у першую чаргу», – адзначыў Аляксандр Пятровіч.
Работнікі МНС разам з хлапчукамі і дзяўчынкамі з пачатковай школы здзейснілі палёт у краіну Баламуцію, дзе ўспомнілі аб тым, што агонь можа быць падступны, навучыліся выклікаць службу выратавання і паўтарылі алгарытм дзеяння пры пажары.
Чырвонай ніткай прайшла тэма правіл паводзін падчас навальніцы, а таксама забароны на выпальванне сухой расліннасці.
Разам хлопцы паабяцалі, што правілы бяспекі не забудуць і прыменяць на практыцы!

Па матэрыялах Лёзненскага РАНС.
Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости