Летнія канікулы – гэта пара бесклапотнасці і весялосці, але менавіта ў гэтыя месяцы маладое пакаленне часцей за ўсё трапляюць у бяду. Як зберагчы сябе ад небяспекі дома і на вуліцы, а таксама чаму прафесія ратавальніка сёння прываблівае столькі молодзі? Пра гэта расказалі ратавальнікі ў палатачным лагеры «Патрыёт».

Пахмурны ліпеньскі дзень. У намётавым лагеры «Патрыёт» дзясяткі хлапчукоў і дзяўчынак уважліва слухаюць працаўніка МНС. Акрамя прафарыентацыі ў ратавальніка да іх сур'ёзная размова.
Статыстыка гэтага года прымушае скалануцца: толькі з пачатку 2026 года ў вадаёмах Беларусі загінулі 7 дзяцей. Абуральны выпадак адбыўся ў чэрвені ў Глыбоцкім раёне. Двое хлапчукоў 12 і 13 гадоў гулялі ў двары прыватнага дома, мяч упаў у штучную сажалку. Ратуючы яго, старэйшае дзіця пайшло пад ваду. Другому хлопчыку цудам удалося ўчапіцца за корань дрэва і паклікаць дарослых, але выратаваць яго сябра, на жаль, не змаглі.
– Запомніце: вада не даруе свавольстваў і бестурботнасці! – цвёрда кажа намеснік начальніка Максім Лашкевіч, звяртаючыся да прыціхлых школьнікаў. – Ніякіх ныранняў у незнаёмых месцах, скачкоў з тарзанак і купанні без бацькоў. Не спрабуйце даставаць рэчы, якія ўпалі ў ваду самастойна – адразу клічце дарослых!
Доўга размаўляць на вуліцы не дазволіла надвор'е, таму ратавальнікі запрасілі молодзь у актавую залу Дабрамыслінскай сярэдняй школы імя Леаніда Ціхмянава. Там падлеткам прапанавалі гульню «Бяспека 112». А завяршылася сустрэча караоке. Хлопцы выконвалі вядомыя песні, перакладзеныя на «бяспечны матыў».
Такія сустрэчы ў аздараўленчых лагерах  гэта не толькі магчымасць у чарговы раз нагадаць дзецям аб правілах бяспекі, але і выдатны спосаб ранняй прафарыентацыі. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі пасля такіх інтэрактыўных урокаў сур'ёзна задумваюцца аб паступленні ў ліцэй МНС і Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, каб у будучым таксама ганарліва насіць званне ратавальніка-пажарнага.
Сямікласнік Тарас ужо цвёрда вырашыў стаць ратавальнікам:
«Мне вельмі падабаецца, што яны не проста тушаць пажары, а рэальна ратуюць людзей, прыходзяць на дапамогу ў цяжкую хвіліну. Сёння нам расказалі пра будні ратавальніка, я даведаўся шмат новага ў гульні, а яшчэ спяваў песню пра бяспеку на вадзе. Я зразумеў, што хачу прысвяціць сваё жыццё гэтай прафесіі – дапамагаць іншым».

Па інфармацыі Лёзненскага РАНС. Фота Лёзненскага РАНС.
Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости
Ознакомьтесь с последними новостями этого автора!
Пять лет в ритме «районки»: история одного призвания
Дзесяцігоддзе пад крылом «Сцяга перамогі»
От первой строчки до семейного архива

Связанные новости