Фраза “Танцаваць не грэх, грэх не танцаваць” стала лейтматывам праграмы, якая адбылася ўвечары ў рамках святкавання Дня Незалежнасці. Яна ўключыла ў сябе раённае свята-конкурс музыкі і песні “Граюць музыкі” і турнір беларускіх пабытовых танцаў.

Артисты из аг. Зубки.
Трио “Колючки” из Добромыслей.

 

На сцене народный коллектив “Медуница” (ДК аг. Адаменки).
Трио из Велешковичей.
Ансамбль народных инструментов из ДК аг. Стасево.

Спачатку на працягу некалькіх гадзін у парку панавалі баян, гармонік і народныя напевы. Гэтыя інструменты суправаджалі выступы амаль  кожнага удзельніка. А іх было нямала – у Лёзна з песнямі, прыпеўкамі і наігрышамі прыехалі самадзейныя артысты з усіх дамоў культуры аграгарадкоў. Гэта былі і дуэты і трыа, як мужчынскія, так і жаночыя. Высокі ўзровень валодання такім народным інструментам, як лыжка паказалі і дзеці – удзельнікі калектыву “Вераценца”. А баяністы Анатоль Вавілаў і Андрэй Васіленка ў трыа са Сцяпанам Мехавым (бубен) выконвалі “Цыганачку” так запальна, што гледачы пусціліся ў скокі. Нікога не пакінула абыякавым і амаль  віртуозная ігра на гармоніку Анатоля Талкачова (Зубкі). Самымі малодшымі ўдзельнікамі конкурсу сталі Кацярына Фокіна з Крынак, якая выйшла на сцэну с забаўнымі прыпеўкамі, і дзявочы дуэт з Пушкоў (Ю. Баранкова і Ю. Страшнова).

  У свяце прынялі ўдзел ансамбль народнай песні “Сваякі”, трыа гарманістаў “Мужыкі”, “Калючкі” (Дабрамыслі), мужчынскі гурт і дуэт з Кавалей, народны фальклорны калектыў “Медунінца” (Адаменкі), вакальны гурт “Вербніца” (Зубкі), ансамбль народных інструментаў са Стасева, народны ансамбль народнай  песні “Пушкоўскія спявачкі”, дуэт В. Міхмель і П. Курыленка (Новае Сяло) і інш.

Вакальная група калектыва “Пушкоўскія спявачкі”.

   Як толькі скончылася выступленне фальклорных калектываў, удзельнікаў запрасілі на турнір беларускіх танцаў. У ім у гэтым годзе прынялі ўдзел аж 23 пары, у тым ліку дзеці, з усіх устаноў культуры раёна. Спаборніцтва сабрала вакол пляцоўкі ўсіх прысутных, якія пільна сачылі за выступам і падбадзёрвалі спадабаўшыхся танцораў. Практычна ў рэжыме нон-стоп яны выканалі 13 пабытовых танцаў, якія былі папулярныя ў нашых продкаў. Гэта “Нарэчанька”, “Ночка”, “Месяц”, “Лысы”, “Субота”, “Матлёт”, “Каханачка” і інш. А ў нядоўгіх перапынках між танцамі “Вераценца” і “Медуніца” адначасова паказвалі майстар-клас у выкананні мясцовых лёзненскіх танцаў – “Полькі Заальшанскай”, “Адаменскай кадрылі” і “Полькі пацешнай”. Ацэньвала майстэрства выканаўцаў журы, у склад якого ўвайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Т. А. Шульган, дырэктар РЦК С. С. Піваварчык, кіраўнік народнага клуба “Ветэран”  В. П. Мінаева, загадчык аддзела народных традыцый РЦК Г. Ф. Макравусава і метадыст по харэаграфіі РЦК А. П. Усцінаў. Вынікі конкурсу стануць вядомы ў бліжэйшыя дні.


Участники коллектива “Вераценца” РЦК.

   Таксама ўвечары прайшлі эстрадны канцэрт, які падрыхтавалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раёна, і дыскатэка.

Людміла БІРУЛЬКОВА.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Связанные новости