22 лютага ў Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па ўнясенню змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. 5510 выбарчых ўчасткаў па ўсёй краіне адчыніліся а 10 гадзіне раніцы.  Выбарчая камісія ўчастка  № 18, размешчанага ў будынку раённага Цэнтра культуры, чакала  першых выбаршчыкаў. Імі сталі дзве сяброўкі – Т.Д. Дзядкова і Б.С. Тамашэвіч. Права скарыстацца  датэрміновым  галасаваннем  жанчыны растлумачылі клопатам пра ўласнае здароўе ў перыяд пандэміі, а таксама жаданнем як мага хутчэй аддаць голас за Асноўны Закон Радзімы. -Калісьці  народны самадзейны хор, якім я кіравала, выконваў цудоўную песню на словы Раісы Агеевай і музыку Уладзіміра Алепкіна,- кажа Тамара Дзмітрыеўна і пачынае спяваць:

Беларусь- куток мой родны,
Шум азёр і гоман рэк,
Тваім подыхам свабодным
Мы з’ядналіся навек.
“Мір”, — шапоча жыта ў полі,
“Мір”, — пазваньваюць аўсы,
Мірам дыхае раздолле,
Поле, рэкі, і лясы.

Мы прыйшлі галасаваць менавіта за такую Беларусь, і ў першую чаргу за мірнае жыццё, што вельмі і вельмі актуальна ў святле апошніх падзей,- працягвае Т.Д. Дзядкова. — Артыкул першы раздзела першага  Канстытуцыі сцвярджае, што “Рэспубліка Беларусь абараняе сваю незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны строй, забяспечвае законнасць і правапарадак”. Я ўпэўнена, што наша ўлада і Прэзідэнт зробяць усё магчымае, каб Беларусь заставалася мірнай дзяржавай, якая будзе развівацца і рухацца наперад насуперак любым перашкодам, у тым ліку дзякуючы абноўленай Канстытуцыі. 

— У час Вялікай Айчыннай вайны чатырохгадовай дзяўчынкай мне давялося адчуць, што значыць стаяць пад дулам аўтамата, —  далучаецца да размовы Бажэна Сяргееўна.-  Менавіта таму галасаваць за мір я гатова ісці хоць за тысячу кілометраў. Тры дні не магу дазваніцца да сястры на Украіну. Вельмі непакоюся за яе. Сітуацыя  ў суседняй краіне выклікае трывогу. Не перастану дзякаваць нашага Прэзідэнта і зычыць яму здароўя  за тое, што ён не дапусціў развіцця падобных падзей у Беларусі.
 

Вольга ПІНЧУК.

 

(будет дополнено)

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости