На Лёзненшчыне статус нематэрыальна-культурнай спадчыны маюць чатыры элементы. Сярод іх – Стравы з таркаванай бульбы (дранікі з макрыцай і лебядой).

З 2020 по 2023 год работнікамі раённага цэнтра культуры рэалізаваны кулінарны праект — «Вкусный PROменад». Дырэктар РЦК Ганна Чэпікава і вучань Віктар Бондараў езділі па вёсках, знаёміліся з традыцыйнымі мясцовымі стравамі і гатавалі іх разам з гаспадынямі.

У рамках праекта распрацавана гастранамічная карта раёна. А таксама з”явілася свята рэгіянальнай кухні «Лёзненшчына смачная», дзе можна пакаштаваць стравы, прыгатаваныя па традыцыйным мясцовым рэцэптам, у тым ліку “Лапуны”, “Пярлык”, “Транчук па калена”, “Пержаніна”.

“Транчук па калена” ад Тамары Івашкінай з Залесся:
— Наразаем салёнае сала невялічкімі кавалачкамі, кладзём на патэльню і ставім у печ. Пакуль яно смажыцца, бярэм восем яек, крыху соды, лыжку мукі, дадаем малако і ўсё змешваем. Затым заліваем у патэльню са смажаным салам.

© Аўтарскае права «Сцяг перамогі». Гіперспасылка на крыніцу абавязковая.

Аўтар: Алена РАТНЕВА.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости