На гэтым тыдні Лёзненскія ратавальнікі працягвлі праводзіць шырокамаштабную прафілактычную работу па недапушчэнні пажараў у жылым сектары.
Яны выступаюць перад працоўнымі калектывамі, сумесна з суб'ектамі прафілактыкі заходзяць у кожны дом, праводзяць навучальныя заняткі з дашкольнікамі, усталёўваюць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

На гэтым тыдні суб’екты прафілактыкі працавалі ў Веляшковіцкім і Крынкаўскім сельскіх Саветах, а таксама ў адзінокіх пажылых грамадзян г.п.Ліёзна.

Аб тым, што аўтаномны пажарны апавяшчальнік павінен быць у кожнага – нагадваюць ратавальнікі жыхарам Лёзненскага раёна. Прычым, незалежна ад узросту, месца пражывання, адукацыі, сацыяльнага статусу і іншых крытэрыяў – апавяшчальнік павінен атрымаць «прапіску» ў кожным доме!

Таму ратавальнікі дапамагаюць усталёўваць гэты прыбор у дамах катэгараваных жыхароў пасёлка.     

У дзіцячым садзе «Буслік» прыйшлі гасці у форме МНС. Яны з дзецьмі адправілися у краіну «Баламуція». Аднак, каб дабрацца да планеты, па-шляху выхаванцы павінны былі дапамагчы Бубе, Генералам халоднай планеты і Нюшы. Без працы справіўшыся з заданнямі, чацвёртакласнікі атрымалі падзяку ад Баламута і карысныя прызы.
Мерапрыемствы пад лозунгам бяспекі працягнуцца і ў выходныя дні!

Па інфармацыі Лёзненскага РАНС. Фота Лёзненскага РАНС.
Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости