Пачалася ўборачная кампанія 2024. Работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў імкнуцца без страт убраць вырашчаны ўраджай. Але разам з тым, нельга забывацца і пра выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі, бо так лёгка ў адно імгненне страціць тое, на што было затрачана столькі сіл, ведаў, часу і сродкаў.

У Лёзненскім раёне ратавальнікі, сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленых ведамстваў, правялі прафілактычныя мерапрыемствы на аб’ектах уборкі ўраджаю, а таксама нагадалі аб выкананні правілаў бяспекі.

У рамках рэйдавых мерапрыемстваў у шэрагу сельгасарганізацый былі наведаны месцы захоўвання і перапрацоўкі збожжавых, машынныя двары, а таксама непасрэдна тэхніка, якая працуе на палях.

 – Тэхніка ўкамплектавана першаснымі сродкамі пажаратушэння, персанал на дастатковым узроўні валодае навыкамі карыстання вогнетушыцелямі і ведае першачарговыя дзеянні ў выпадку пажару, – кажа старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі М.М. Далганаў.

З экіпажамі камбайнаў і асобамі, задзейнічанымі на зернесушыльных комплексах, былі праведзены супрацьпажарныя інструктажы, на практыцы адпрацаваны першачарговыя дзеянні па ліквідацыі магчымай надзвычайнай сітуацыі.

Алена Бажэнкова, інспектар Лёзненскага РАНС.

/Фото аўтара/

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости