Дарагія браты і сёстры, дазвольце павіншаваць вас са Святам Божага Нараджэння!
Святы Апостал Ян кажа: Бог – ёсць любоў (1 Ян 4, 16). І сёння перад намі, у вефліемскіх яслях, ляжыць Немаўля Хрыстос, які ёсць Любоў. Гэтая Любоў вечная і глыбейшая за нашыя зменлівыя чалавечыя пачуцці. Няхай Божая Любоў рассейвае цемру ў нашых сэрцах, умацоўвае веру, абуджае надзею, вяртае мір, якога так не хапае сённяшняму свету і дапамагае дзяліцца любоўю, асабліва з тымі, хто апынуўся ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях.
Віншую таксама ўсіх з надыходзячым Новым 2026 годам. Няхай нованароджаны Збаўца адорыць сваімі ласкамі, захавае здароўе, падтрымае і ўмацуе кожнага з нас у выкананні жыццёвых абавязкаў.
Са святам, дарагія браты і сёстры, з Божым Нараджэннем, а таксама з надыходзячым Новым годам! Няхай Божае Дзіця благаславіць нас, благаславіць Лёзненскі край і нашую родную Бацькаўшчыну!
Ксёндз канонік Аляксей ЛЯШКО, пробашч парафіі святога айца Піо ў Лёзне.
