З надыходам Новага году ў Лёзненскім раёне суб’ектамі прафілактыкі актыўна праводзіцца работа на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. Яны наведваюць домаўладання катэгаруемых грамадзян, удзяляючы ўвагу асобам, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, шматдзетным сем’ям, інвалідам, а таксама адзінокім і адзінокапражываючым пажылым людзям.

На гэтым тыдні іх сіламі праведзена абследаванне названых катэгорый Яськоўшчынскага і Бабінавицкага сельскіх Саветаў Лёзненскага раёна.

У пажарна-прафілактычнай рабоце прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзела па адукацыі, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і старшыня Яськоўшчынскага сельсавета Вольга Даўгаполава.

На яе думку, такая работа дае пэўныя вынікі, бо, праходзячы паўторна, бачыш змены ў лепшы бок. Наведваючы шматдзетную сям’ю Б. элемент харчавання ў адным аўтаномным пажарным апавяшчальніку патрабаваў замены. На гэты раз да кіраўніка сямейства пытанняў ад службы МНС няма.

Такіх прыкладаў нямала.  – Кажа начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Іван Жалязоўскі. –Аднак ёсць і такія гаспадары, да якіх суб’екты прафілактыкі прыходзяць зноў і зноў. Да іх прымяняем іншыя меры ўздзеяння – адміністрацыйны пратакол.

Па інфармацыі Лёзненскага РАНС. Фота Лёзненскага РАНС.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости