Выхаванцы дзіцячага сада «Светлячок» гарадскога пасёлка Лёзна паляцелі ў незвычайнае падарожжа на планету Баламуція, а па шляху паўтарылі правілы бяспекі.

Пачалося падарожжа з мультфільма “Чароўная кніга МНС”. Там хлопцы даведаліся, што да галоўных герояў прылятае іншапланетны госць – Баламут, які кліча сваіх новых сяброў са «Светлячка» да сябе ў госці на планету Баламуція.

Выхаванцы дашкольнай установы адпраўляюцца на таямнічую планету, але для гэтага неабходна ўзброіцца ведамі правіл бяспекі.

На шляху хлопчыкаў і дзяўчынак сустракалі жыхары розных планет, якія траплялі ў бяду і прасілі аб дапамозе. Хлапчукі і дзяўчынкі дапамагалі героям выбрацца з сітуацый. Разам з Бубай, жыхаром Шустрай планеты, яны ўспаміналі нумары экстраных службаў і паўтаралі, што неабходна сказаць ратавальнікам; генералы Халоднай планеты не ведалі, калі агонь бывае добрым, а калі злым. А смяшарык Нюша была зачынена ў вежы, з якой не ведала, як выбрацца з-за дыму.

Касмічнае падарожжа для рабят прайшло займальна і пазнавальна. На канчатковым пункце выхаванцаў чакала прыемная сустрэча.

Баламут падзякаваў хлопцам за веды і ўручыў карысныя падарункі.

Рабяты, у сваю чаргу, паабяцалі правілы бяспекі выконваць і не забываць аб незвычайным вандраванні.

Па інфармацыі Лёзненскага РАНС. Фота: Лёзненскага РАНС.

 
Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости