Гэты здымак мы зрабілі на возеры ў в. Якубаўшчына. Яно не мае назвы і адносіцца да басейну ракі Чарніца. Вярталіся з малочна-таварнай фермы Малькава і раптам заўважылі неверагодную карціну – па гладзі вадаёма плыло лебядзінае сямейства. Птушкі зусім нас не спужаліся, наадварот, хуценька наблізіліся, мабыць, адчуваючы, што атрымаюць ласункі.
Здымак Аляксандра ПІУТЫ.
