Займальнае падарожжа ў краіну «Баламуцію»: як ратавальнікі лёзненшчыны навучаюць школьнікаў правілам бяспекі
Будныя дні для вучняў пачатковых класаў Веляшковіцкай сярэдняй школы і базавай школы імя І.А. Авекава ў гарадскім пасёлку Лёзна ператварыліся ў сапраўдную прыгоду. У госці да хлопцаў зазірнулі ратавальнікі. Яны прапанавалі хлапчукам і дзяўчынкам адправіцца ў незвычайнае паветранае падарожжа – у краіну Баламуцію.
Галоўная мэта такога палёту - не проста пацешыць дзяцей, а ў гульнявой форме навучыць іх жыццёва важным правілам, якія дапамогуць прадухіліць бяду.
З першых хвілін сустрэч ратавальнікі завалодалі ўвагай дзіцячай аўдыторыі. Каб «палёт» прайшоў паспяхова, кожнаму школьніку трэба было стаць дысцыплінаваным пасажырам і актыўным удзельнікам гульні. Разам з ратавальнікамі хлопцы разбіралі, якія небяспекі могуць падцікоўваць іх дамы і на вуліцы.
Навучэнцы праявілі асаблівую кемлівасць у разгадванні «бяспечных» рэбусаў і загадак, паказаўшы высокі ўзровень ведаў для свайго ўзросту.
У завяршэнне палёту ніхто не застаўся без падарункаў. Прадстаўнікі МНС уручылі дзецям закладкі з карыснымі парадамі. Яны дапамогуць рабятам у любы момант асвяжыць веды дома разам з бацькамі.
Развітваючыся з ратавальнікамі, школьнікі паабяцалі, урок бяспекі застанецца ў памяці, а ў рэальным жыцці яны будуць строга выконваць правілы бяспекі.
