dscn1317Весела і змястоўна адзначылі свята праводзінаў адыходзячага і сустрэчы новага 2017 года ўдзельнікі ветэранскай арганізацыі Лёзненскага РЦК. Кожны з іх падрыхтаваў штосьці сваё для правядзення гэтай пераднавагодняй вечарыны. Старэйшая ўдзельніца клуба Валянціна Тарасаўна Марціновіч апранулася ва ўбор сімвала 2017 года – чырвонага Пеўня. Гаспадарлівыя жанчыны, умелыя кухаркі, прапаноўвалі сабраўшымся прыгатаваныя сваімі рукамі смачныя пачастункі. Усе з захапленнем адгадвалі зімовыя загадкі, якія падрыхтавала да свята Тамара Дзмітрыеўна Дзядкова.

У актавай зале дзіцячай школы мастацтваў, дзе праходзіла вечарына ветэранаў, гучалі сольныя і харавыя песні, ладзіліся карагоды вакол навагодняй ёлкі, праводзіліся гульні, конкурсы з уручэннем прызоў. Была адзначана адна са старэйшых удзельніц клуба Алена Пятроўна Рудабельская, якая нарадзілася ў год Пеўня.

Павіншаваць ветэранаў з Навагоддзем прыйшлі Дзядуля Мароз (Юрый Савіцкі) са Снягуркай (Марына Дзядкова), а таксама дырэктар ДШМ А. А. Барысевіч і дырэктар раённага Цэнтра культуры С. С. Піваварчык.

Усе ўдзельнікі засталіся задаволеныя, выказвалі шчырую ўдзячнасць акампаніятару А. К. Бондараву і кіраўніку хора клуба “Ветэран” Н. І. Раманьковай за вельмі ўдалае музычнае афармленне вечарыны.

У планах на бліжэйшы час у самадзейных артыстаў Народнага клуба – выступленне перад лёзненскімі гледачамі са справаздачным канцэртам (ужо ў студзені). А ў лютым яны абмяняюцца канцэртамі з аднаклубнікамі г. Дуброўна.

Яўген ДУДКІН.

Фота аўтара.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости
Ознакомьтесь с последними новостями этого автора!
Пять лет в ритме «районки»: история одного призвания
Дзесяцігоддзе пад крылом «Сцяга перамогі»
От первой строчки до семейного архива

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Связанные новости