З-за пагаршэння аператыўнай абстаноўкі, а колькасць пажараў у раёне павялічылася ў 4 разы да ўзроўню мінулага года, у выхадныя ратавальнікі Лёзненскага рэгіёну правялі прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх.
Асаблівая ўвага па-ранейшаму ўдзяляецца катэгараваным грамадзянам, у тым ліку шматдзетным сем’ям, сем’ям, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, адзінокім пенсіянерам і інвалідам.
Абследуючы жылыя дамы і кватэры, ратавальнікі інструктуюць жыхароў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, адказваюць на пытанні і падказваюць, як забяспечыць пажарабяспечны стан жылля.
– 12 пажараў адбылося з пачатку года ў Лёзненскім раёне. Па-ранейшаму, асноўнымі прычынамі пажараў і гібелі людзей ад іх з’яўляюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём (8 пажараў), парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення (2), электрычнай праводкі (2), – кажа інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Кірыл Брыль.
– Заходзячы ў хату, мы правяраем стан аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, пячнога апалу, нагадваем, як прыбраць бяспечна прыдамавую тэрыторыю, раздаём прафілактычныя ўлёткі. Захаванне жыцця чалавека – наша задача! – дадае Кірыл Канстанцінавіч.
Па інфармацыі Лёзненскага РАНС.