Работнікі Лёзненскага райаддзела па НС праводзяць прафілактычную работу з жыхарамі і гасцямі гарпасёлка Лёзна на аўтобуснай і чыгуначнай станцыях горада, а таксама нагадваюць аб выкананні правілаў бяспекі пры індывідуальна-прафілактычнай рабоце.

У час наведвання ў домаўладаннях ратавальнікі чарговы раз нагадалі аб недапушчальнасці курэння ў памяшканнях дома, эксплуатацыі няспраўнай печы і электрычнай праводкі, пакідання дзяцей без нагляду і важнасці іх навучання навыкам бяспечных паводзін.           

Па-ранейшаму, галоўнай тэмай сённяшняга дня застаюцца вясновыя выпальванні і ўборка прыдамавых тэрыторый. Наступствы няправільных дзеянняў можа абярнуцца трагедыяй не толькі для прыроды, але і для пабудоў і нават жыцця.           

Маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю ўручылі жыхарам дамоў суб’екты прафілактыкі, дзе яны падрабязна могуць прачытаць алгарытм дзеяння пры пажары, правілы спальвання смецця і прывядзенні домаўладанняў у пажарабяспечны стан.           

Юныя памочнікі ратавальнікаў таксама сталі на бок прафілактыкі. Разам з ратавальнікамі яны тлумачылі, да чаго могуць прывесці неабдуманыя дзеянні, а таксама ўручылі прафілактычныя буклеты.

Алена Бажэнкова, інспектар РАНС.

/Фота аўтара/

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости