Пажарна-прафілактычная работа на тэрыторыі Лёзненскага раёна працягваецца. Суб’ектамі прафілактыкі былі наведаны жыхары Яськаўшчынскага сельскага Савета: вёска Калышкі, Якубоўшчына і Надзежына.

Асаблівая ўвага надавалася катэгараваным грамадзянам: адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям, а таксама асобам, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

– Я дома не куру! – кажа жыхар Якубаўшчыны В., які адчыніў дзверы с цыгарэтай у роце. Побач з месцам для сну ў дадзенага грамадзяніна размешчана попельніца з недакуркамі. Аб тым, што да яго неаднаразова заходзілі працаўнікі МНС зразумела з памятак, якія ляжаць на падаконніку.

Ужо па-добраму, з усмешкай адчыняе дзверы суб’ектам прафілактыкі грамадзянка Д., якая пражывае ў вёсцы Калышкі. Слова, дадзенае пры мінулым наведванні – усталяваць апавяшчальнік ў кожным жылым пакоі – яна стрымала: устанавіла па колькасці жылых памяшканняў. Аднак перадтопачны ліст усё ж трэба павялічыць – гэта адзіная заўвага да жыхаркі Калышак.

Сапраўды, большасць трагедый можна пазбегнуць, калі выконваць простыя правілы і не заставацца абыякавым да рызык вакол сябе.

У гэты дзень больш чым з дзесяццю домаўладальнікамі, чыя прыхільнасць да спіртнога стварае небяспеку, як для іх саміх, так і для родных і суседзяў, былі праведзены прафілактычныя гутаркі. Рэкамендаваны мерапрыемствы па павышэнні ўзроўню пажарнай бяспекі, устаноўлены даты кантролю.

© Аўтарскае права «Сцяг перамогі». Гіперспасылка на крыніцу абавязковая.

Аўтар: Па інфармацыі Лёзненскага РАНС. Фота: Лёзненскага РАНС.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости