Гісторыя нашай зямлячкі Людмілы Ганеставай сапраўды ўражвае. Дзяўчынка з вёскі Калышкі рана засталася без бацькоў, яе выхоўвала бабуля. У 1941-м яна толькі скончыла школу і адразу вайна… Людміла вырашыла пайсці на фронт добраахвотніцай.

З 1957 па 1980 год яна была зоркай Мінскага опернага тэатра. Яе Тамара ў «Дэмане» і Чыа-Чыа-сан заставаліся ў памяці гледачоў назаўжды. Ганеставай апладзіравалі не толькі ў Беларусі, але і ў Германіі, Фінляндыі, Балгарыі.

У Лёзненскім музеі захоўваюцца яе асабістыя рэчы, фотаздымкі і дакументы — сведчанне жыцця і творчасці Людмілы Раманаўны.

Глядзіце відэа пра нашу славутую артыстку ў нашых сацыяльных сетках.

Аўтар: Ганна МІКУЛЬСКАЯ.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости