Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала віншаванні прадстаўнікам каталіцкай канфессіі з Вялікаднем
Дарагія жыхары Віцебшчыны! Шчыра віншуем вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Вялікадня!
Велікодныя святы – найважнейшыя і самыя старажытныяў хрысціянскім свеце. Уваскрасенне Хрыста – гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў яго шчырым памкненні да вечнага жыцця.
Спрадвеку хрысціянства зʼяўляецца апорай дзяржавы ва ўмацаванні адзінства і ладу ў нашым грамадстве і трывалым фундаментам духоўнасці народа, аказвае значны ўплыў на фарміраванне каштоўнасцей і ідэалаў. Жыхары Прыдзвінскага краю з надзеяй і верай выказваюць свае памкненні да адданай працы на карысць Радзімы, да захавання паразумення і згоды паміж людзьмі.
Няхай вялікая ўрачыстаць Уваскрасення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм! Жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту,поспехаўу справах на карысць роднай Віцебшчыны і краіны!
Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагожнік
Старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў
