Як паведамілі супрацоўнікі аддзелу бібліятэчнага маркетынгу ДУК «Лёзненская ЦБС», у пачатку ліпеня ў Мінску Маша Кажэрава, вучаніца 1 класа, малодшы прадстаўнік народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Пад абажурам» цэнтральнай раённай бібліятэкі, была ўзнагароджана дыпломам за майстэрскае выкананне беларускай народнай казкі «Як курачка пеўніка ратавала» і павагу да беларускай культуры, а таксама памятнымі падарункамі за ўдзел ў дыстанцыйным дзіцячым конкурсе выканальнікаў беларускай народнай казкі, арганізаваным Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (на фотаздымку).
Алена Ратнёва.

