ОБЩЕСТВО
1 минута для чтения
175

Змены відаць адразу

24 апреля, 2020
0
Змены відаць адразу

У сакавіку дарожнікі праводзілі ямачны рамонт дарожнай сеткі ў Лёзне, а таксама бягучы рамонт дарогі ад Парых да Зачэрні, пасыпалі пясочна-жвіровай сумессю. Увосень зноў плануюць вярнуцца сюды. – У гэтым месяцы займаемся бягучым рамонтам дарогі Лёзна-Калышкі (на здымку), – адзначыў дарожны майстар ДРБУ-107 А.М. Пухаў. – Спачатку высякалі хмызняк, а пачынаючы з гэтага тыдня кладзем новы асфальт на асобных участках дарогі. Усяго плануецца заасфальтаваць 1,7 км там, дзе ён больш за ўсё выбіты. У планах – асфальтаванне ўчасткаў дарогі праз Калышкі, потым – на дарозе Залессе-Глоданкі.

Хочацца адзначыць, што, па словах старшыні райвыканкама С.Р. Зямчонка, дарогі Лёзненшчыны мяняюцца на вачах, становяцца лепш і камфортней. І ў гэтым безумоўная заслуга тых людзей, якія працуюць у ДРБУ.

Аляксандр Піута.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости