У мінулым навучальным годзе я ўпершыню ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі ў літаратурным профілі і атрымала Дыплом III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

У гэтым годзе зноў прыняла ўдзел у аналагічным конкурсе і дайшла да заключнага этапа. Ён праходзіў у два туры. Першы – завочны, анлайн адбыўся 20 сакавіка. На базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі (вялікі дзякуй за прадстаўленую магчымасць выступлення) я для членаў журы правяла экскурсію «Міхась Лынькоў на Нарачы». Такую з трох названых тэм выбралі суддзі.

Другі тур – (вочны) адбыўся 27 сакавіка ва УА «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства». Там я прадставіла экскурсію і ў форме рэкламы пазнаёміла з музеем М.Ц. Лынькова нашай ўстановы адукацыі, з яго адметнасцямі і ўнікальнасцю.

Пераможцы і прызёры конкурсу вызначаліся па суме балаў, атрыманых згодна з крытэрыямі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення. За ўдзел у гэтым конкурсе я была ўзнагароджана Дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Удзел у гэтым конкурсе дапамог мне яшчэ раз пераканацца ў сваіх аратарскіх здольнасцях, садзейнічаў прафесійнаму самавызначэнню, удасканаліў мае камунікатыўныя навыкі праз экскурсійную дзейнасць і садзейнічаў фарміраванню гонару і павагі да гісторыі і культуры малой радзімы.

Прыязджайце да нас у музей, і я з задавальненнем раскажу вам пра пісьменніка-земляка Міхася Ціханавіча Лынькова, пазнаёмлю з экспанатамі музея, раскажу пра іх.

Дзіяна Локцева, экскурсавод музея М.Ц. Лынькова ДУА «Крынкаўская сярэдняя школа імя М.Ц. Лынькова Лёзненскага раёна».

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости