Назва спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Дом без пажару» кажа сама за сябе. Зрабіць так, каб у твой дом не пастукалася вогненная бяда – першачарговая задача, як ратавальнікаў, так і саміх домаўладальнікаў.

На сённяшні дзень у Лёзненскім раёне назіраецца рост колькасці пажараў. «Лідэрамі» ў гэтай сумнай статыстыцы – Лёзненскі, Крынкоўскі і Дабрамыслінскі сельскія Саветы. Так, у студзені гэтага года на пажары дома ў садовым таварыстве «Калужніца» пад пластом канструкцый была знойдзена жанчына 1985 года нараджэння.

Нажаль, як і ў шматлікіх выпадках, пажару можна было пазбегнуць, калі ставіцца больш адказна да ўласнай бяспекі.

Нагадаць важныя правілы жыхарам Крынкаўскага і Дабрамыслінскага сельскіх Саветаў – прыярытэтная задача. Таму да Лёзненскіх ратавальнікаў далучыліся работнікі абласнога ўпраўлення МНС. Разам яны абследавалі каля 150 домаўладанняў.

– Асноўнае, на што зважаем – стан пячнога апалу, электрычнай праводкі, наяўнасць і падтрыманне ў спраўным стане аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, – кажа прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС. – Не абыходзіцца без прыкладаў. А іх нямала. Ужо сёлета ў Докшыцкім раёне п’яная цыгарэта адначасова забрала жыццё траіх чалавек, у Глыбоцкім – дваіх. Таму нагадаць яшчэ раз аб захаванні правіл бяспекі ў побыце будзе не лішнім!

Абследуючы дамы катэгараваных жыхароў Лёзненскага раёна работнікі МНС адзначаюць, што колькасць парушэнняў зніжаецца, усё больш людзей задумваюцца аб бяспецы і робяць канкрэтныя крокі. Аднак без лыжкі дзёгцю не абыходзіцца. Грамадзяне, якім ратавальнікі неаднаразова ўказвалі на недахопы і выстаўлялі тэрміны на іх устараненне, у гэтыя дні атрымалі адміністрацыйны пратакол.

Па інфармацыі Лёзненскага РАНС. Фота Лёзненскага РАНС.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости