ОБЩЕСТВО
1 минута для чтения
344

Для творчасці няма межаў

30 марта, 2017
3
Для творчасці няма межаў

  Лёзненшчына багата талентамі. Юнакі і дзяўчаты раёна танцуюць, малююць, спяваюць, пішуць вершы, займаюцца рукадзеллем і інш. Тым самым праслаўляюць сваю малую радзіму не толькі на абласным, рэспубліканскім узроўні, але і за мяжой. Адна з такіх адораных падлеткаў – вучаніца СШ №1 г.п. Лёзна Лізавета Арцюхова. Ёй давялося дэманстраваць свае вакальныя дадзеныя на сцэнах Беларусі, Балгарыі, Чэхіі, Расіі. Зараз дзяўчына з’яўляецца ўдзельніцай шоу-тэатра “Карамелькі” Палаца творчасці  дзяцей і моладзі чыгуначнага раёна г. Віцебска і ў хуткім часе плануе разам з іншымі “карамелькамі” паспрабаваць заваяваць сімпатыю журы і прызавыя месцы ў Піцеры. 

   – Пачалося ўсё з маленства, – распавядае Лізавета. – З трэцяга да пятага класа  спявала ў калектыве “Звонкі галасок” Цэнтра пазашкольнай работы. Першымі значнымі дасягненнямі для мяне сталі неаднаразовыя выступленні на “Вясёлцы талентаў” і аднойчы занятае там трэцяе места.

   Больш грунтоўна  дзяўчыне дапамагала раскрыць музыкальны патэнцыял кіраўнік гуртка “Новае пакаленне” В. М. Зорына.  Менавіта ў гэтым калектыве  вельмі адказна ставіліся да вакала і харэаграфіі. На той час Вольга Мікалаеўна адначасова вяла заняткі ў Лёзне і ў Віцебску, у арганізаваным ёй жа шоу-тэатры “Карамелькі”.  Але калі абставіны вымусілі пакінуць настаўніцкую дзёйнасць у нашым гарпасёлку, то прапанавала адной з самых таленавітых сваіх вучаніц працягваць займацца з ёй, але ўжо ў якасці ўдзельніцы шоу-тэатра.

   – У Віцебску  займаюся не толькі вакалам, але харэаграфіяй і сцэнічным майстэрствам, прымаю ўдзел у тэатральных пастаноўках, – працягвае аповед юная спявачка. –  Выступаем звычайна ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі чыгуначнага раёна, але калі-нікалі даводзіцца бываць і на іншых пляцоўках горада. Спяваем амаль што на ўсіх святах. Гледачам таксама падабаюцца і нашы тэатральныя пастаноўкі. А ў апошнім мюзікле “Вецер Пераменаў” па кнізе “Мэры Попінс” я мела другарадную ролю.

   Некалькі тыдняў таму назад, Лізавета разам з астатнімі ўдзельнікамі шоу-тэатра  ездзіла на рэспубліканскі конкурс мастацтваў “Вышыня”, які адбыўся 25 лютага ў Магілёве. “Карамелькі” прывезлі адтуль першае месца. 

   Выступаць за мяжой Лізавета Арцюхова пачала з 11 гадоў.  На той момант В. М. Зорына прапанавала ёй прыняць удзел у міжнародным дзіцячым фестывалі ў Несебры “Сонца-Радасць-Прыгажосць”. Дзяўчынка згадзілася і не пашкадавала.  Мала таго, што набыла  карысны вопыт, так і ўпершыню ўбачыла кавалачак Балгарыі.  Вынікам гэтай паездкі стала 4 месца сярод 40 канкурсантаў. З першага разу – небывалы поспех. Затым трынаццацігадовая зорка заняла трэцяе месца ў Маскве ў міжнародным фестывалі-конкурсе “Чароўны свет ” з песняй “Выдатніца”. Лаўрэатам другой ступені атрымалася стаць у Чэхіі на міжнародным творчым праекце «Art-panorama». Там жа за асобную плату ім арганізавалі экскурсію па такіх гарадах як Прага і Дрэздэн.

   На гэтым заваяванне Лізаветай творчых замежных прастораў не спынілася. Год назад дзяўчына зноў адправілася ў Балгарыю на той жа фестываль і  прывезла тое самае чацвёртае месца. Толькі цяпер усё было яшчэ сур’ёзней, бо прыйшлося змагацца за перамогу ў іншай узроставай катэгорыі.

   – У мінулы раз не так адчувалася спаборніцтва паміж выступоўцамі, – дзеліцца школьніца. – Пра ўзровень няма чаго гаварыць – ўсе былі на вышыні. Але на сцэне трымацца ўмелі нямногія.  Я, напрыклад, імкнулася спяваць для ўсіх гледачоў, а некаторыя канкурсанты вачэй ад суддзяў не адводзілі.

   Наступнае значнае мерапрыемства  адбудзецца ў  Піцеры. Там Лізавета прадставіць адну песню сола, а другую разам з асноўнай  групай шоу-тэатра “Карамелькі”.

   Насуперак сваім поспехам на музыкальнай ніве, дзевяцікласніца мяркуе выбраць сабе прафесію, якая ніяк не будзе звязана з яе талентам. Але зусім  забываць пра песні яна  дакладна не збіраецца. Лізавета спадзяваецца, што мастацва застанецца  побач з ёй на ўсё жыццё.

Вераніка РЭДЗЬКО.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости
Предыдущая новость

Следующая новость

3 комментария

  • на еуробачанне яе трэба

  • Анку-пулеметчицу отправили на конкурс красоты. Приезжает
    расстроенная – проиграла. Чапаев с Петькой выясняют на чем засыпалась.
    Рассказывает: -По всем параметрам прошла объем груди, бедер и т.д.
    и т.п. Ну просто так к первому месту и иду. А на заключительном этапе
    задание: минет членам жюри. А я и знать не знаю как такое делается.
    Вот здесь то и пролетела.
    Чапаев с Петькой успокаивают: -Ничего, Анка, научим. К следующему
    конкурсу лучше всех уметь будешь…
    На следующий год приезжает Анка с конкурса вся в подарках-наградах.
    Специальный приз. Гран-при. Рассказывает наставникам как все было:
    -Американка – так сделала, немка – так, француженка – вот так…
    А я два сразу взяла, да как свистну!

    • Только не подумайте, что я хотел девочку обидеть, вовсе нет, это я про так званы конкурс эуробачанне выразился.

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Связанные новости