ОБЩЕСТВО
1 минута для чтения
276

Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся

22 ноября, 2016
0
Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся

Ні для каго не сакрэт, што вёскі паступова адраджаюцца. Моладзь па-ранейшаму ў пошуках больш камфортнага жыцця  імкнецца ў вялікія і малыя гарады, але ўсё ж такі ёсць і тыя, хто ні за якія пернікі не прамяняе сваю малую радзіму.dsc04401

А. Ц. Пляшанаў, галоўны інжынер  СВУ “Перамонт” ААТ «Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод»   менавіта з апошніх.  Жыхара  вёскі Осіпенкі ніколі не вабілі гіпермаркеты і вялікія натоўпы людзей. Аляксей Цімафеевіч памятае, як нялёгка было бацькам  сумяшчаць працу па хатняй гаспадарцы і ў калгасе, таму хлопцу з маленства прыходзілася дапамагаць маці, якая даіла кароў на ферме. Калі быў у старэйшых класах,  то працаваць пайшоў ужо сам, стаў памочнікам камбайнера.  Таму Аляксей не толькі шмат чаго даведаўся  аб сельскагаспадарчай працы, але і  вырашыў звязаць з ёй сваё жыццё.  І хоць вучнем у школе быў не самым старанным, але   Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі  і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія зрабіла з яго вельмі ўважлівага і руплівага студэнта. Нават, калі  аднакурснікі дазвалялі сабе шумна і весела адпачыць, Аляксей адмаўляўся і  ішоў займацца сваім любімым прадметам –  вышэйшай матэматыкай. На ўспамін ад вучобы засталіся не толькі веды, а яшчэ і  інжынерны калькулятар, які і зараз дапамагае на працы дыпламаванаму спецыялісту.

Пасля Горацкай акадэміі хлопец павінен быў трапіць на сельскагаспадарчае прадпрыемства імя Заслонава, але гаспадарку прымацавалі да больш моцнага СВУ  “Перамонт”.  Тут  і пачалася яго адпрацоўка ў якасці галоўнага інжынера. Спачатку было цяжкавата, хоць і ведаў, з чым прыйдзецца сутыкнуцца, бо падчас вытворчай практыкі ўжо крыху набраўся досведу.
– У мяне занадта мяккі характар для гэтай прафесіі, – прызнаецца мой суразмоўца. – Быць галоўным інжынерам – значыць сачыць за работай іншых і калі-нікалі нават пакрычаць даводзіцца. А мне больш  тэхнікай падабаецца займацца, нават хочацца іншы раз,  як кажуць, “ў мазут улезці”.

Калегі ж, у сваю чаргу,  характарызуюць маладога хлопца, як чалавека, які добра ведае сваю справу.  Па словах начальніка ўчастка СВУ «Перамонт» Я. М. Красавіна, спецыялісту не хапае толькі вопыту ва ўзаемадзеянні з людзьмі, але  гэта не страшна, бо ўсяму можна навучыцца.  Часу для гэтага  хопіць, бо адпрацоўваць яму яшчэ тры гады. Тым больш, што уцякаць з гаспадаркі, як гэта робіць большасць моладзі, А. Ц. Пляшанаў не збіраецца.

На майстэрнях прадпрыемства  ён адзіны інжынер, таму і працы яму хапае з лішкам. І пуцёўкі патрэбна выпісваць, і тэхніку даглядаць. А калі здараецца паломка, то знайсці патрэбную дэталь дзеля таго, каб трактар ці машына як мага хутчэй зноў  ўвайшлі ў рабочы строй.
– З прыходам зімы становіцца крыху лягчэй, – кажа галоўны інжынер. –  Паставіўшы агратэхніку на захоўванне, застаецца толькі прыглядаць за працай на складах і афармляць шмат дакументаў. І, вядома,  з’яўляецца магчымасць месяц адпачыць з сям’ёй.

Аляксею Цімафеевічу ёсць дзеля каго імкнуцца дбайна працаваць. Дома, ў вёсцы Осіпенкі, яго кожны дзень чакаюць з працы жонка і дзве дачкі. Малодшай толькі споўнілася тры месяцы. Калі з’яўляецца вольная гадзіна, то ён з задавальненнем праводзіць яе з дзецьмі. І вельмі хвалюецца, калі  падчас жніва не можа знайсці нават  хвіліны, каб пагуляць са сваімі маленькімі прыгажунямі.
– Калі малыя падрастуць, – марыць  адказны бацька, – то было б нядрэнна, каб яны таксама засталіся ў вёсцы, працавалі ў сельскай гаспадарцы. Але  настойваць на гэтым  не збіраюся. Няхай самі прымаюць рашэнне, дзе, і, галоўнае,  кім  быць, абы людзі былі добрыя.

Вераніка Рэдзько.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости
Ознакомьтесь с последними новостями этого автора!
Пять лет в ритме «районки»: история одного призвания
Дзесяцігоддзе пад крылом «Сцяга перамогі»
От первой строчки до семейного архива

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Связанные новости