Дарагія суайчыннікi! Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Абраная народам трыяда дзяржаўных сімвалаў адлюстроўвае вопыт і традыцыі, няпросты гістарычны шлях нашай незалежнай і суверэннай дзяржавы, прыгажосць і самабытнасць сінявокай Беларусі. Яны разам з намі ў самыя адметныя моманты грамадскага жыцця і ўжо сталі неад’емнай часткай паўсядзённасці.

Павага да герба, сцяга і гімна яднае нас і ўзмацняе патрыятычны настрой у адносінах да важкіх дасягненняў краіны і суайчыннікаў. І надалей гэтыя сімвалы будуць выклікаць пачуццё гонару, дачынення да лёсу Беларусі і адказнасці за яе будучыню.

Няхай у чыстым небе прыгожа лунае дзяржаўны сцяг, герб дэманструе ўсяму свету нашы волю, мудрасць і міралюбівасць, а душу кожнага кранаюць гукі дзіцячых галасоў падчас выканання гімна.

Жадаю здароўя, дабрабыту, новых поспехаў і перамог.

Аляксандр Лукашэнка

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости