Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Гэтымі словамі з Евангелля паводле святога Лукі ад усяго сэрца віншую каталікоў і тых хрысціян, якія сёння адзначаюць радаснае і збаўчае свята Божага Нараджэння, свята нашай хрысціянскай веры, свята, якое з’яўляецца адным з найбольш любімых ва ўсім свеце.

Няхай яно стане святам усіх людзей! Няхай унясе ў нашае асабістае жыццё і жыццё нашага грамадства супакой і ўзаемнае разуменне!

Віншую таксама і нашых братоў праваслаўных, якія перажываюць пост і рыхтуюць дарогу прыходзячаму Збаўцу. Праўда аб уцелаўленні Бога павінна аб’ядноўваць нас у веры і змаганнях дзеля яе чысціні, захавання хрысціянскіх каранёў, будавання жыцця на духоўных каштоўнасцях, што з’яўляецца нашым самым вялікім і актуальным заданнем у час крызісу веры.

Ад усяго сэрца віншую ўсіх з надыходзячым Новым 2025 годам! Жадаю сапраўднай радасці, здароў’я і Божага благаслаўлення.

Сардэчна запрашаю прыняць удзел ва ўрачыстай Святой Імшы ў Вігілію Божага Нараджэння (24 снежня 2024 г.), якая распачнецца ў 20.00, а таксама ў Святой Імшы ў дзень Урачыстасці Божага Нараджэння (25 снежня 2024 г.), у 10.00.

З малітвай ксёндз Аляксей Ляшко, пробашч Парафіі святога айца Піо ў Лёзна.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости