Кожны беларус, які паважае сябе, хоць раз выкарыстаў у сваім лексіконе фразы «Ні “бэ”, ні “мя”, а любіць гучнае імя», ці  «Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала». Усё гэта і шмат іншых добрых твораў пакінуў у спадчыну беларускаму народу Кандрат Крапіва.

Біяграфія пісменніка

Жыццёвы шлях Кандрата Крапівы (Кандрація Атраховіча) – добры ўзор для пераймання: ад сялянскага хлопца да акадэміка. Нарадзіўся пісменнік 5 сакавіка ў сялянскай сям’і з-пад Узды. Ён прайшоў праз чатыры вайны. Змог даслужыцца ад прапаршчыка Першай сусветнай да рэдактара знакамітай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Крапіва заўсёды быў на перадавой, змяняючы афіцэрскі мундзір на вострае пяро сатырыка.

Яго творчае станаўленне звязана з легендарнымі аб’яднаннямі «Маладняк» і «Узвышша». Аднак Крапіва вядомы не толькі як класік літаратуры, але і як навуковец-лінгвіст. Больш за чвэрць стагоддзя ён займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук БССР, стаяў ля вытокаў беларускага мовазнаўства і кіраваў профільным інстытутам.

Дзяржаўны маштаб яго асобы ўражвае: Крапіва прадстаўляў Беларусь на першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН і шмат гадоў узначальваў Вярхоўны Савет рэспублікі. Пражыўшы амаль стагоддзе (1896–1991), ён пакінуў пасля сябе велізарную спадчыну, стаўшы для народа сімвалам мудрасці, грамадзянскай адказнасці і нязломнай вернасці роднаму слову.

…Як мудры доктар, які не баіцца казаць праўду пра хваробы грамадства

Мова і творчасць Кандрата Крапівы – гэта не проста літаратура. Ён як мудры доктар, які не баіцца казаць праўду пра хваробы грамадства. Само яго прозвішча-псеўданім вызначае стыль: яго слова павінна «апякаць» заганы, як крапіва.

Біяграфію Кандрата Крапівы мы вучым яшчэ са школы. Аднак, на жаль, часта менавіта падрабязнасці жыццёвага шляху адцягваюць нас ад самага галоўнага – ад яго твораў. І гэта вялікая памылка, бо менавіта ў п есах і байках Крапівы мы знаходзім не проста літаратурных персанажаў, а тых, хто можа акружаць нас кожны дзень.

Хто з нас не сустракаў “гарлахвацкіх”? Гэты тып чалавека ў п есе “Хто смяецца апошнім” нажаль быў, ёсць і будзе у жыцці. Ен не валодае рэальнымі ведамі ці талентам, затое цудоўна імітуе бурную дзейнасць, умее падладжвацца і бяздарна кіраваць, душыць чужыя ідэі і лавіць чужыя поспехі. Ён iмкнецца нанесцi шкоду дзяржаве, народнай гаспадарцы. Гарлахвацкi выкарыстоувае разнастайныя сродкi i прыёмы, каб дасягнуць свайго. Шантаж i паклеп, начальнiцкi вокрык. Сённяшнія “гарлахвацкія” могуць сядзець на высокіх пасадах альбо кіраваць працай, якая нікуды не вядзе. Такія ёсць і ў сацыяльных сетках, дзе яны прыкідваюцца экспертамі.

Крапіва вучыў, што з такімі нельга спрачацца на мове інтрыг, бо там яны мацнейшыя. Трэба біць фактамі. Задавайце прамыя пытанні па сутнасці справы. Гарлахвацкія заўсёды плаваюць у дэталях, бо яны людзі формы, а не зместу. Калі прымусіць іх працаваць з рэальнымі лічбамі і фактамі, яны хутка сдуюцца.

А як жа “тулягі”? Вобраз інтэлігентнага, разумнага, але баязлівага чалавека, які ведае праўду, але баіцца яе выказаць, каб не нашкодзіць сабе. Колькі такіх “тулягаў” сядзіць у кожным з нас, калі мы маўчым, назіраючы за несправядлівасцю, каб не нажыць сабе праблем? Крапіва паказвае, што менавіта маўчанне “тулягаў” дазваляе “гарлахвацкім” квітнець.

Вядомая байка “Дыпламаваны баран” – гэта ж класіка! З “гарлахвацкімі” мы разабраліся, а як жа з тымі, хто мае мноства дыпломаў і рэгалій, а на самой справе не здольныя вырашыць нават элементарную задачу, але з упэўненасцю павучаюць іншых? А “Мандат”? Бюракратычны абсурд, калі форма важней за змест, калі паперка мае большую вагу, чым здаровы сэнс і чалавечае жыццё. Як ужо згадаліся, Крапіва, будучы выкладчыкам, а потым і кіраўніком Акадэміі навук, непасрэдна сутыкаўся з людзьмі, якія займалі высокія пасады, але не мелі ні найменшага ўяўлення пра сваю сферу. Ваенны вопыт таксама даваў разуменне, як некампетэнтнасць можа мець катастрафічныя наступствы.

Байкі Крапівы вучаць нас таму, што смех – гэта не проста забава, а магутны інструмент. Смяючыся над “дыпламаваным бараном” ці над “бюракратам з мандатам”, мы зніжаем іх аўтарытэт і сілу. Гэта робіць іх менш небяспечнымі.

© Аўтарскае права «Сцяг перамогі». Гіперспасылка на крыніцу абавязковая.

Аўтар: Ганна МІКУЛЬСКАЯ. Фота з адкрытых крыніц сеткі Інтэрнэт.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости