НАРОДНЫЯ ТРАДЫЦЫІ — З ДЗЯЦІНСТВА
Пасля зімовых канікул дзеці сярэдніх і старшых груп разам з выхавацелямі і музычнымі кіраўнікамі пачынаюць рыхтавацца да гэтага цудоўнага свята: развучваюць калядныя песні, вершы, народныя танцы і гульні. Такім чынам выхаванцы знаёмяцца з традыцыямі і абрадамі святкавання Каляд.
І вось прыходзіць той дзень, калі малыя і дарослыя пераапранаюцца ў касцюмы калядоўшчыкаў і становяцца ўдзельнікамі яркага і вясёлага свята.
У музычнай зале, якая прыбрана ў стыле беларускай хаткі, іх ветліва сустракаюць Гаспадар з Гаспадыняй. Дзеці на роднай мове жадаюць гаспадарам шчасця, здароўя, багацця ў хаце і агародзе на ўвесь год.
Маленькія артысты выконваюць ролі вучонага мядзведзя, спрытнай ды хітрушчай казы, вясёлых цыганят, носяць з сабой калядную зорку і абавязкова мех для прысмак. Не абыходзіцца без каляднай варажбы. Цыганка з цыганам (дарослыя) прапануюць выцягнуць з чароўнага гаршочка якую-небудзь рэч. Так, ручнік – «чакае цябе дарога дальняя, падарожжа», аловак – «зусім скора ты пойдзеш у школу», галінка – «да каго яна дакранецца – той будзе здаровы ўвесь год».
Напрыканцы свята ўсе ўдзельнікі частуюцца разнастайнымі прысмакамі і пакідаюць музычную залу ў добрым настроі і з незабыўнымі ўражаннямі.
Асаблівую падзяку хочацца выказаць бацькам, якія паклапаціліся аб касцюмах і прыгатавалі разнастайныя прысмакі.
Музычныя кіраўнікі дзіцячага садка №3 «Сонейка»
Святлана Іванова і Галіна Ламаносенка.
Популярность: 1%
Поделиться в соц. сетях

- Blink
- del.ici.ous
- Digg
- Furl
- Simpy
- Spurl
- Y! MyWeb
- БобрДобр
- Мистер Вонг
- Яндекс.Закладки
- Текст 2.0
- News2
- AddScoop
- RuSpace
- RUmarkz
- Memori
- Закладки Google
- Писали
- СМИ 2
- Моё Место
- Сто Закладок
- Ваау!
- Technorati
- RuCity
- LinkStore
- NewsLand
- Lopas
- Закладки - I.UA
- Connotea
- Bibsonomy
- Trucking Bookmarks
- Communizm
- UCA
Comments are closed.