Як знікаў маёнтак памешчыка Піоры
Пасля ліквідацыі маёнтка І. Піоры частка рэчаў патрапіла ў школы Дабрамыслянскай воласці, а частка (у прыватнасці, карціны) – папсавана невядомымі асобамі.Зямельныя ж угоддзі былі размеркаваны паміж сялянамі суседніх вёсак.З 1920 г. у былым памешчыцкім доме размясцілася Дабрамыслянская школа І ступені. Будынак гэты быў драўляным, на каменным падмурку, памерам 28 на 15 метраў, з 14 пакоямі і 7 печкамі. Праўда, ужо з 6 кастрычніка 1921 г. 10 жылых пакояў занялі ваенныя (у адным з іх размясцілася канцылярыя, а ў астатніх абсталяваны кватэры для каманднага складу). У выніку школе засталося ўсяго толькі адно памяшканне. Яшчэ 4 былыя памешчыцкія хаткі знаходзіліся ў распараджэнні афіцэраў Чырвонай Арміі, у 5 пражывалі былыя батракі маёнтка, у дзвюх самых горшых – чырвонаармейцы.У сярэдзіне кастрычніка 1921 г. у галоўным памешчыцкім доме было запланавана пасяліць каля 80 дзяцей, прывезеных з Паволжжа, дзе панаваў голад, але ваенныя пагадзіліся вызваліць толькі 6 пакояў замест 10.
У жніўні 1924 г. у маёнтак Піарамонт, на базе якога ў той час ужо дзейнічала сельскагаспадарчая арцель “Полымя”, прыехала камісія, мэтай якой быў агляд 27 былых памешчыцкіх будынкаў і іх пераразмеркаванне. За арцеллю лічылася 13 з іх, у тым ліку галоўны памешчыцкі дом, палова якога значылася пад Дабрамыслянскай школай. Апроч таго, сябры сельгасарцелі карысталіся трыма жылымі будынкамі, стайняй, чатырма хлявамі, свіранам, вазоўняй, пуняй і еўняй.
Астатняе было прададзена сялянам на будаўнічыя матэрыялы, дзеля чаго быў наладжаны аўкцыён. Так, шасцігранную альтанку набыў жыхар Дабрамысляў Піліп Лятоха. На адну з былых памешчыцкіх пуняў прэтэндавалі Іван Васількоў і Канстанцін Кавалёў з Вішняка: першы прапаноўваў 21 рубель, а другі – на 50 капеек болей, дзякуючы чаму і перамог. Увогуле ахвочых было не асабліва шмат: колькасць асоб, якія гандляваліся за той ці іншы будынак, не перавышала трох. Частка жылых хат, пуняў, лядоўня і лазня, што раней належалі памешчыкам Піорам, дасталася былым батракам маёнтка: Рыгору Трафімавічу Шаўцову, Сяргею Сямёнавічу Свірыдаву, Хрысціне Сініцкай і Васілю Міхалачкіну. Сяляне абавязаны былі зруйнаваць набытыя будынкі не пазней за 1 красавіка 1925 г.
Усяго ў 1924 г. у маёнтку Піарамонт пражывала 85 чалавек, іх гаспадарка складала каля 35 га ворыўнай зямлі і 26 – сенакоса, 15 асобін буйной рагатай жывёлы і 11 коней.А само пасяленне, якое ўтварылася на месцы былога маёнтка, сталі называць Новым Піарамонтам.
У тым жа годзе ў вёсцы Піарамонт пражывала 104 чалавекі, іх зямельныя надзелы сягалі на 104 га (62 га ворыва і 42 га сенакоса). Вядома ж, сяляне трымалі жывёлу: 26 кароў і 13 коней.
У 1926 г. у Новым Піарамонце налічвалася 13 двароў, а колькасць насельнікаў скарацілася да 63. У Піарамонце лік жыхароў, наадварот, павялічыўся: тут было 23 сям’і, 124 чалавекі.
Так, нягледзячы на тое, што маёнтак знік, імя яго ўладальніка захавалася ў назве вёскі.
Канстанцін КАРПЕКІН,
галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці.
Популярность: 2%
Поделиться в соц. сетях

- Blink
- del.ici.ous
- Digg
- Furl
- Simpy
- Spurl
- Y! MyWeb
- БобрДобр
- Мистер Вонг
- Яндекс.Закладки
- Текст 2.0
- News2
- AddScoop
- RuSpace
- RUmarkz
- Memori
- Закладки Google
- Писали
- СМИ 2
- Моё Место
- Сто Закладок
- Ваау!
- Technorati
- RuCity
- LinkStore
- NewsLand
- Lopas
- Закладки - I.UA
- Connotea
- Bibsonomy
- Trucking Bookmarks
- Communizm
- UCA