З настаўнікаў – у механізатары
Пра тое, што яго прозвішча занесена на раённую Дошку гонару, устаноўленую ў раённай газеце “Сцяг перамогі” на перыяд жніва, камбайнер ААТ “Рубяжніца” В. П. Касарэвіч даведаўся непасрэдна ад супрацоўнікаў “раёнкі” у тэлефоннай размове. На просьбу сустрэцца згадзіўся адразу. Тым больш, што рэдакцыйная “Лада” ужо набліжалася да Калышак, непадалёк ад якіх, ля Тупікаў, на сваім КЗС-1218 і шчыраваў Віктар Паўлавіч. У яго працоўнай біяграфіі гэта трэцяя ўборачная. А ўсяго ў гаспадарцы працуе чацвёрты год. Раней выкладаў у Веляшковіцкай сярэдняй школе фізкультуру (дарэчы, у свой час быў яе выпускніком). Закончыў чатыры курсы факультэта фізічнага выхавання і спорту ўніверсітэта, аднак на гэтым рух да вышэйшай адукацыі вырашыў спыніць. Педагагічны шлях больш не вабіў: невысокая зарплата, шмат работы з паперамі.
– Мы з жонкай вырашылі, што аднаго настаўніка ў сям’і хопіць, – жартуе наш суразмоўца. – Ларыса выкладае ў Веляшковічах у пачатковых класах. І ні разу аб маёй змене месца працы не пашкадавалі. Да таго ж, і першая навучальная ўстанова ў мяне сельскагаспадарчая – Гарадоцкі тэхнікум. Бацька быў механізатарам. Таму, якая работа мяне чакае, добра ведаў.
У мінулым годзе Віктар Касарэвіч па выніках жніва быў другім у гаспадарцы (намалаціў 258 тон зерня). Сёлета ў першыя дні ўборачнай кампаніі таксама занімае другое месца, але ўжо ў раёне.
– Разумею, што гэта толькі пачатак спаборніцтва, – пракаменціраваў сваё дасягненне камбайнер. – Яшчэ і трохсот тон няма. Аднак буду імкнуцца заставацца ў лідэрах жніва. Не толькі таму, што цяпер гэта справа гонару, а і па зразумеламу кожнаму жаданню больш зарабіць. Прынамсі, усё неабходнае для добрай працы ёсць: выдатная тэхніка (у мінулым годзе далі новы камбайн), паліва, клопат збоку кіраўніцтва (да прыкладу, гарачыя абеды прама ў поле), нядрэнная ўраджайнасць. Толькі б надвор’е не падвяло. А фізічнай працы, няхай ад цямна да цямна, я не баюся.
Алена РАТНЁВА.
Популярность: 2%
Поделиться в соц. сетях
- Blink
- del.ici.ous
- Digg
- Furl
- Simpy
- Spurl
- Y! MyWeb
- БобрДобр
- Мистер Вонг
- Яндекс.Закладки
- Текст 2.0
- News2
- AddScoop
- RuSpace
- RUmarkz
- Memori
- Закладки Google
- Писали
- СМИ 2
- Моё Место
- Сто Закладок
- Ваау!
- Technorati
- RuCity
- LinkStore
- NewsLand
- Lopas
- Закладки - I.UA
- Connotea
- Bibsonomy
- Trucking Bookmarks
- Communizm
- UCA