У Лёзне праходзіць дэкада тэатральнай самадзейнай творчасці «На мяжы з думкай пра тэатр»
У Лёзне праходзіць дэкада тэатральнай самадзейнай творчасці «На мяжы з думкай пра тэатр», прымеркаваная да Сусветнага дню тэатра, які адзначаюць 27 сакавіка.
Пачалася яна са спектакля «Удовін параход» Веляшковіцкага народнага тэатра «Вытокі» пад кіраўніцтвам Сцяпана Мехава. Пастаноўка зроблена па матывах аповесці Ірыны Грэкавай, прысвечанай тэме Вялікай Айчыннай вайны. Трэба адзначыць, што на сцэне раённага цэнтра культуры гэта быў другі паказ спектакля. Прэм’ера адбылася ў ДЦК «Победа» ў Оршы, дзе веляшковіцкія самадзейныя артысты выступілі 30 сакавіка.
Вольга Міхмель, галоўны спецыяліст сектара культуры райвыканкама:
– Дадзеная тэатральная дэкада праводзіцца ўжо больш за дваццаць гадоў. Ідэя належыла Генадзю Васільевічу Цыганкову, былому кіраўніку народнага тэатра «У пошуку». 30 красавіка споўніцца чатыры гады, як гэтага таленавітага чалавека не стала. Калісьці на лёзненскую сцэну прыязджалі калектывы са Смаленску, Рудні, Оршы, Віцебска, Барані, іншых гарадоў. Хацелася б, каб адметнае тэатральнае свята набыло другое дыханне.
Тэатральную дэкаду 4 красавіка працягнулі выступленні лялечнага тэатра «Церамок» (кіраўнік Анжэла Карнеева) і «Добрая думка» (кіраўнік Ірына Ільенка) з Дабрамыслінскага філіяла дзіцячай школы мастацтваў. Прэм’ерныя пастаноўкі «Прыгоды міс-Елачка лесу» і «Як вожык шчасце шукаў» юныя артысты прадэманстравалі выхаванцам дзіцячага сада №2 «Пралеска» і вучням малодшых класаў сярэдняй школы імя М.В. Акцябрскай.
Вольга Пінчук.
/Фота аўтара/
Популярность: 1%
Поделиться в соц. сетях
- Blink
- del.ici.ous
- Digg
- Furl
- Simpy
- Spurl
- Y! MyWeb
- БобрДобр
- Мистер Вонг
- Яндекс.Закладки
- Текст 2.0
- News2
- AddScoop
- RuSpace
- RUmarkz
- Memori
- Закладки Google
- Писали
- СМИ 2
- Моё Место
- Сто Закладок
- Ваау!
- Technorati
- RuCity
- LinkStore
- NewsLand
- Lopas
- Закладки - I.UA
- Connotea
- Bibsonomy
- Trucking Bookmarks
- Communizm
- UCA
Comments are closed.