Жарты з кайстры Несцеркі
На мой погляд, свята вуснай народнай творчасці і самабытнага гумару «З невычэрпнай кайстры Несцеркі» – адно з цікавейшых пачынанняў лёзненскіх работнікаў культуры. У мінулую суботу ў парку мікрараёна «Школьны» гледачы ў чарговы раз змаглі акунуцца ў атмасферу беларускіх жартаў.
Усяму славянскаму свету вядомы знакамітыя жартаўнікі з балгарскага Габрава. У Беларусі іх паслядоўнікі – жыхары Вялікіх ды Малых Аўцюкоў, што на Гомельшчыне. Менавіта там праводзілася рэспубліканскае свята гумару. Іх эстафету на Брэшчыне перанялі «Спораўскія жарты», на Міншчыне – «Капыльскія пацехі», а на нашай Віцебшчыне ўжо не адзін год абласное свята гумару «Смяяцца – не грэх» прыжылося ў Шуміліне. Стала традыцыйным бліжэй да восені праводзіць свята вуснай народнай творчасці і самабытнага гумару і на Лёзненшчыне. Адказвае за яго падрыхтоўку метадыст па тэатральнаму жанру Г. В. Цыганкоў. – Нашае свята прысвечана такому яскраваму персанажу беларускай драматургіі як Несцерка, – расказвае Генадзь Васільевіч. – Ён быў створаны таленавітым драматургам Віталем Вольскім і ўвасоблены ў свой час на поўначы Беларусі ў Віцебску на сцэне акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа. Таму мне здаецца, што дадзенае мерапрыемства адкрывае больш шырокія творчыя магчымасці ўдзельнікаў, бо на гэту сцэну выходзяць не толькі аматары жартаў, але і тыя, хто любіць душэўную паэзію. Хаця, безумоўна, цэнтральныя нумары – гэта гарэзлівыя сцэнкі ці гумарыстычныя дуэты, вясёлыя байкі.
Распачаў свята тэатр мініяцюр «Кураж» з аг. Дабрамыслі. Потым перад сабраўшыміся выступілі Д. А. Багдановіч (аг. Бабінавічы) з аўтарскім вершам «Сон» і творам Уладзіміра Корбана «Эксперымент», Марыя Лабаноўская з в. Емельянова з вершам Алеся Емельяненкі «Дзве піялы», удзельніца народнага тэатра «У пошуку…» Марыя Масальская (верш Алеся Бадака «Не праўда, што на свеце дрэнна жыць»). Затым пляцоўку зноў занялі самадзейныя артысты ДК аг. Дабрамыслі – ўдзельнікі аматарскіх аб‘яднанняў «Ачаг», «Традыцыі», «Непаседы».
Пра Віялету Каласкову з Пушкоў мы ўжо не раз расказвалі на старонках «раёнкі». Дзяўчынка спачатку атрымала дыплом першай ступені абласнога этапа смотра-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!», а потым і рэспубліканскага. І нездарма. Байку Кандрата Крапівы «Сараканожка» яна прачытала так, што абыякавым не застаўся ніхто.
Затым свае апладысменты атрымалі ўдзельнікі калектыва аматараў мастацкага слова з ДК аг. Зубкі, якія прапанавалі мініяцюру «Доктар», Дзмітрый Карэтнікаў з Яськаўшчыны з гумарыстычным фельетонам «Начное рандэву», удзельніца калектыва аматараў мастацкага слова ДК аг. Стасева Васіліна Казлова з гумарыстычным вершам Агніі Барто «Першае каханне», удзельніца народнага тэатра «У пошуку…» С. І. Кавалеўская з апавяданнем Уладзіміра Скапа «Красатулечка», удзельніца тэатра мініяцюр «Камса» (аг. Веляшковічы) В. С. Гусянцова, якая прапанавала паслухаць маналог з рэпертуара Валянціны Карастылёвай «Мужчыны вачамі жанчын». Маналог Віці Перастукіна з казачнай аповесці Ліі Гераскінай «У краіне нявывучаных урокаў» прачытаў Саша Болатаў з аг. Зубкі. Гумарыстычны маналог «Бацькоўскі сход» выканала Валянціна Каліннікава (аг. Пушкі). Байку «У агародзе баба ракам» – удзельнік калектыва мастацкага слова ДК аг. Адаменкі А. І. Чэпікаў. Творчую эстафету гумару перанялі Насця Гладчанка з Міхалінава (верш Мікалая Кузьменкі «Выхаванне»), К. М. Рыжыкава з ДК аг. Міхалінава (верш Аляксандра Шурвы «Пашанцавала»), удзельнікі тэатра мініяцюр «Камса» (мініяцюра «Бабкі»), Таццяна Шаўцова з Высачан (фельетон Уладзіміра Корбана «Свякроў і цешча»). «Частушкі-нескладушкі» камічнага дуэта Аўдоцці Мікітаўны і Веранікі Маўрыкіеўны прапанавалі ўдзельнікі калектыва аматараў мастацкага слова ДК аг. Стасева.
Ужо каторы год састаўной часткай мерапрыемства стаў агляд-конкурс аматарскіх аб‘яднанняў. Свае «Візітоўкі» падрыхтавалі «Журавінка» з аг. Бабінавічы, «Сонейка» з аг. Стасева, «Памяць» з аг. Зубкі, «Вясёлка» з аг. Веляшковічы, «Светлячок» і «Вечарніцы» з аг. Міхалінава, «Вясковыя гаспадыні» і «МІР» з аг. Емельянова, «Кумушкі» і «Купалінка» з аг. Новае Сяло.
Выступленні ацэньвала журы. Як размеркаваліся месцы, мы паведамім у бліжэйшых нумарах «раёнкі».
Алена РАТНЁВА.
Фота аўтара.
Популярность: 1%
Поделиться в соц. сетях

- Blink
- del.ici.ous
- Digg
- Furl
- Simpy
- Spurl
- Y! MyWeb
- БобрДобр
- Мистер Вонг
- Яндекс.Закладки
- Текст 2.0
- News2
- AddScoop
- RuSpace
- RUmarkz
- Memori
- Закладки Google
- Писали
- СМИ 2
- Моё Место
- Сто Закладок
- Ваау!
- Technorati
- RuCity
- LinkStore
- NewsLand
- Lopas
- Закладки - I.UA
- Connotea
- Bibsonomy
- Trucking Bookmarks
- Communizm
- UCA
Comments are closed.