КУЛЬТУРА
1 минута для чтения
151

25 снежня- Божае нараджэнне

23 декабря, 2016
0
25 снежня- Божае нараджэнне

dsc05129Чарговы раз нашы думк скіраваны да падзей Бэтлеемскай начы, калі Божае святло прыйшло на зямлю, несучы з сабой Божую праўду i невычарпальную крыніцу духоўнага аднаўлення, каб развеяць цемру чалавечага сэрца.

Нараджэнне – гэта заўсёды цуд, з якім звязаны пачатак новага жыцця.

З убогіх Бэтлеемскіх ясляў на нас спазірае Бог, які ёсць Любоў. Ісус Хрыстос дзеля таго і прыйшоў на гэты свет, каб несці людзям святло любові, якое напаўняе нашыя сэрцы надзеяй, радасцю і супакоем.

Дарагія Браты і Сёстры! Віншую ўсіх Вас з радаснай падзеяй: Бог, наш Збаўца прыходзіць да нас! Няхай Вашы сэрцы будуць адкрытыя Хрысту і напоўненыя нябеснай радасцю.Хай у гэта Светлае Свята ў вашых дамах пануюць пяшчота і згода. Няхай Вашыя сэрцы напоўняцца надзеяй, а паўсядзённая мітусня саступіць месца любові, спагадлівасці і дабрыні. Хай у вашых сем’ях будзе як мага больш шчаслівых момантаў.

Радасных, благаслаўлёных Святаў і шчаслівага, шчодрага на дабро і Божую ласку Новага 2017 года!

З малітвай за вас і вашыя сем’і, Сяргей Мацюшанак OFMCap, настаяцель рымска-каталіцкай парафіі Святога Айца Піо ў г.п. Лёзна.

Усі католікі Лёзненшчыны і людзі добрай волі  запрашаюцца на святочныя малітвы з нагоды Раства Хрыстова ў касцёл па вул. Томскага 24 снежня ў 21.30, 25 снежня – у 10.00.  

Малітвы ў касцёле адбываюцца кожную нядзелю ў 10.00 і ў сераду – у 18.00 

 

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Связанные новости