Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі, прайшоў у гарпасёлку Лёзна.

Арганізатарам мерапрыемства традыцыйна выступае цэнтр дзяцей і моладзі. Пляцоўкай для правядзення свята літаратурнага слова стала дзіцячая школа мастацтваў. Сюды з’ехаліся аматары беларускай класікі з усіх агульнаадукацыйных устаноў раёна з першага па дзясятыя класы. Выступленні ацэньваліся ў чатырох узроставых катэгорыях.

У склад журы ўвайшлі намеснік дырэктара ЦДіМ Жанна Лядновіч, а таксама прадстаўнікі народнай студыі літаратурнай творчасці «Пад абажурам»: яе кіраўнік Алена Бахмацкая, Наталля Крыж-Марцецкая, Таццяна Селязнёва і Вольга Пінчук.

Трэба адзначыць дастаткова розны ўзровень адказнасці і педагогаў, і вучняў за падрыхтоўку да конкурсу. Чытальнікам неабходна было прадставіць два творы класікаў беларускай літаратуры на роднай мове. Самым папулярным з іх апынуўся ўрывак з апавядання нашага земляка, народнага пісьменніка БССР Міхася Лынькова «Васількі». Выйграшна глядзеліся вучні, якія прадумалі свае творчыя нумары да падрабязнасцей, зрабілі стаўку на стварэнне адпаведных вобразаў. Так, самая маленькая ўдзельніца конкурсу, першакласніца Дабрамыслінскай сярэдняй школы Ганна Сімчанкова і яе старэйшы таварыш Арцемій Мянжынскі выклікалі агульнае захапленне салдацкай формай часоў Вялікай Айчыннай вайны. Аляксандра Ізэпчанка, якая прадстаўляла ЦДіМ, чытала верш у ільняным нацыянальным касцюме. А Ангеліна Каралёва і Данііл Смятаннікаў прапанавалі ўрывак з апавядання Васіля Быкава «Незагойная рана» ў выглядзе невялічкай тэатралізаванай пастаноўкі. Але ўсё ж такі, безумоўна, галоўным у конкурсе з’яўляецца мастацтва слова.

Пераможцамі «Жывой класікі-2025», якіх наперадзе чакае абласны этап, сталі Аляксей Паклонскі (Крынкаўская сэрядняя школа імя М.Ц. Лынькова, настаўнік Т.Я. Гаўрыленка), Міхаіл Гапееў (Дабрамыслінская сярэдняя школа імя Л.П. Ціхмянава, настаўнік С.В. Кузьмінова-Афанасенка), Андрэй Котаў (настаўнік Т.А. Сазонава) і Сафія Бандарэнка (настаўнік Н.П. Захарэўская) з сярэдняй школы імя М.В. Акцябрскай.

Шэраг дзяцей атрымалі дыпломы І, ІІ і ІІІ ступені. Наперадзе – час падрыхтоўкі да чарговага конкурсу ў наступным годзе.

Вольга Сімакова.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости