Адно з самых прыгожых старажытнаславянскіх святаў адзначылі жыхары Лёзненшчыны ў мінулыя выхадныя.

Мерапрыемствы з нагоды Купалля ладзілі філіялы ДУК «Лёзненская цэнтралізаваная клубная сістэма», але, бадай, самая масавае народнае гулянне адбылося ў гарпасёлку ў зоне адпачынку «Лясныя кар’еры».

Канцэртную праграму падрыхтавалі артысты раённага цэнтра культуры, філіялаў Пушкоўскага і Зубкоўскага Дамоў культуры. На працягу двух гадзін гледачы удзельнічалі ў вясёлых гульнях, шукалі папараць-кветку, атрымлівалі асалоду ад выступленняў народнага калектыва народнай песні «Пушкоўскія спявачкі» і вакальнай групы «Элегія». Дзеці не маглі ўтрымацца на месцах і тут жа скарыстыліся магчымасцю ператварыць сцэну ў імправізаваны танцпол.

Калі сонца схавалася за небакрай, начную цемру асвятлілі віцебскія майстры фаер-шоў. Агульнае захапленне выклікалі таксама спусканне на ваду купальскуага вянка і запальванне вялізнага кастра, падрыхтаванага лясгасам.

Свята прадоўжыла дыскатэка і вера ў тое, што недзе ў лясных гушчарах зацвітае самая чароўная кветка – сімвал шчасця, кахання і добрай долі. А значыць нам, беларусам, жыць пад мірным небам, у згодзе і ладзе, працягваць добрыя традыцыі і пісаць новую гісторыю сваёй краіны.

Яшчэ да пачатку святочных мерапрыемстваў была наладжана праца гандлёвых кропак, дзе можна было паласавацца марозівам, ахаладжальнымі напоямі, шашлыкамі. На патэльнях ЦКС сквырчэлі дранікі, малыя дзеці каталіся на поні, скакалі на батутах, пускалі мыльныя бурбалкі. Самая доўгая чарга ўтварылася каля пляцоўкі народнага клуба кветкаводаў і садаводаў-аматараў «Флора».
Яе ўдзельніцы ледзь паспявалі сплятаць купальскія вянкі з лугавых кветак, а дзяўчаты тут жа прымяралі іх на галовы.

Па словах дырэктара ДУК «Лёзненская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Марыны Бондаравай, збіраць кветкі і плесці вянкі яны пачалі за некалькі гадзін да пачатку свята, але жадаючых набыць гэты прыгожы купальскі атрыбут аказалася так шмат, што пяць пар спрытных жаночых рук завіхаліся, як маглі, ствараючы неверагодна цудоўныя ўпрыгожанні з рамонак, васількоў, папараці, крываўніка і іншых траў. Затое ў натоўпе з васьміста чалавек адразу адўчувалася своеасаблівая атмасфера чароўнай ночы, якая бывае толькі раз за год.

Вольга Пінчук.

/Больш фота ў нашых сацыяльных сетках/

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости