У базавай школе імя І.А. Авекава ў рамках Тыдня беларускай мовы адбылася сутрэча вучняў дзявятага класа з самадзейнай паэткай, удзельніцай народнай літаратурнай студыі «Пад абажурам», карэспандэнтам раённай газеты «Сцяг перамогі» Вольгай Пінчук.
Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве настаўніка школы (а па сумяшчальніцтву цудоўнага паэта) Васіля Паўлавіча Кулакова.
Навучэнцы дакрануліся да паэтычнага беларускага слова, прасякнутага пачуццём захаплення прыгажосцю беларускай прыроды, даведаліся пра некаторыя старонкі мінулага малой радзімы – аграгарадка Крынкі, які займае асаблівае месца ў творчасці Вольгі Васільеўны. Мясцовыя пейзажы, бацькоўская хата, багатая гістарычная спадчына – усё гэта натхняе на стварэнне лірычных радкоў. Актуальнай для дзевяцікласнікаў стаў роздум пра тое, як важна выбраць правільную сцяжынку ў жыцці, не памыліцца з выбарам прафесіі. Падчас гутаркі з дзецьмі высветлілася, што некаторыя з іх таксама спрабуюць свае сілы ў стварэнні вершаў, і гэта вельмі цудоўна!
Аляксандр Піута.