23“Наш падарунак Перамозе”. Пад такім загалоўкам газета “Переходный возраст” праводзіла конкурс творчых работ рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!” для навучэнскай моладзі нашай краіны. Васіль Кудраўцаў, вучань 9 класа Бабінавіцкай яслі-сад-базавай школы, старшыня савета народнага музея баявой славы заняў ў ім пачэснае І месца і быў узнагароджаны дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.  З 1 па 21 снежня 2015 года ў Нацыянальным дзіцячым цэнтры “Зубраня” праходзіў збор актыва рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. У гэтым мерапрыемстве ўдзельнічаў і Васіль, які пад кіраўніцтвам Дзіны Анатольеўны Багдановіч, дырэктара школьнага  музея, падрыхтаваў на конкурс творчую работу на тэму “Сцежкамі пошуку доблесці, славы” .

Як паведамілі з рэдакцыі газеты “Переходный возраст”, на конкурс паступіла 317 творчых работ, дасланых з розных куткоў нашай краіны, 12 з якіх выйшлі ў фінал. І не выпадкова! Чытачы актыўна падтрымлівалі канкурсантаў на сайце выдання і нават тэлефанавалі ў рэдакцыю! Асаблівы інтарэс выклікалі конкурсныя работы Юліі Баканоўскай з Маладзечанскай сярэдняй школы № 1 імя Я. Купалы і нашага Васіля. Менавіта ім членамі кампітэнтнага журы аднагалосна было прысуджана пачэснае І месца на рэспубліканскім узроўні.

Удзельнікі творчага конкурсу “Наш падарунак Перамозе” распавядалі пра канкрэтныя ўчынкі і рэальныя справы школьнікаў, накіраваныя на захаванне гістарычнай спадчыны; апісвалі дзейнасць пошукава-даследчых атрадаў, краязнаўчых гурткоў, пералічвалі мерапрыемствы па добраўпарадкаванні гісторыка-культурных і сацыяльных аб’ектаў сваёй мясцовасці. Ва ўсіх працах адчуваўся сапраўдны клопат і павага да герояў Вялікай Айчыннай вайны. Журы ўразіў маштаб здзейсненай пошукава-даследчай працы краязнаўцаў Бабінавіцкай школы! Юны журналіст, які не толькі здолеў цікава напісаць пра высакародныя справы школьных краязнаўцаў, але і непасрэдна ўдзельнічаў у іх, быў адзначаны пуцёўкай ў Нацыянальны дзіцячы цэнтр “Зубраня”. Там і былі падведзены вынікі творчага конкурсу. Пераможцу чакаў прэстыжны дыплом і падарункі. І, канешне, “хвіліна славы” на старонках газеты “Переходный возраст”.

Д. А. Багдановіч лічыць, што такая высокая ўзнагарода ў рэспубліканскім конкурсе – гэта вынік шматгадовай сістэматычнай пошукава-даследчай работы краязнаўцаў школы. Хай заслужаная перамога ў такім прэстыжным конкурсе стане для Васіля Кудраўцава надзейным стартам для дасягнення далейшых поспехаў, новых адкрыццяў і высокіх перамог!

Галіна ЮШКЕВІЧ, настаўніца Бабінавіцкай ЯСБШ.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

3 комментария

  • ПОЛУЧАЙ ГРАМОТЫ ГОВОРИЛИ ОНИ ))))))ОНИ ТЕБЕ ПОМОГУТ ПРИ ПОСТУПЛЕНИИ))))СМЕШНО ))))ЕСЛИ ПАРЕНЬ ПРОСТО ПОПРОБЫВАЛ ИЗ ЧИСТО ЛЮБИТЕЛЬСКИХ ИСПЫТАНИЙ ТО здорово!!!!А ЕСЛИ ПО УШАМ ЕМУ ПРОЕХАЛИ ЧТО ПОЛУЧИШЬ ГРАМОТУ СЧИТАЙ В ВУЗЕ)))))))))ТО МНЕ ЖАЛКО ПАРНЯ((((А ТАК молодец

    • Сомневаюсь, что кто-то сейчас проводит параллели между грамотами и вузом. Да и вообще высшее образование обесценилось настолько, что не все родители советуют его своим детям во что бы то ни стало. Стать успешным в современной жизни может только настоящий профессионал, не важно в чем. Можно иметь, например, кулинарный талант, закончить для начала училище, затем толковые курсы, побыть подмастерьем в приличных местах, стать профи и получать хорошие деньги безо всякого вуза. А обладатель пустых корочек будет получать три копейки, если он ничего из себя не представляет в профессии. А вот путёвка в зубрёнок это уже отличная награда. Если кто не в курсе, стоит она почти 9 млн на смену. Стоило постараться.

  • Да, а почему не поставили про мальчика из Добромыслей, который тоже участвовал в конкурсе и тоже получил путёвку в Зубрёнок?

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Связанные новости