У рамках акцыі “Летні патруль” Лёзненскія ратавальнікі ў спякотныя дні штодзень праводзяць сумесныя рэйды з работнікамі таварыства ратавання на водах, прадстаўнікамі аддзела па адукацыі, саюза моладзі і раённай газеты.

У спякотныя дні практычна штодзень у рэспубліцы адбываюцца выпадкі гібелі людзей на вадзе. Каб такіх трагедый не адбылося ў Лёзненскім раёне штодзень суб'екты прафілактыкі праводзяць патруляванне месцаў адпачынку ля вадаёмаў, як у дазволеных месцах, так і ў забароненых.
На зоне адпачынку «лясныя кар'еры» з вады выходзіць падлетак, на пытанне ад ратавальнікаў – дзе дарослыя? Адказвае, што прыйшоў на вадаём з сябрамі. Просім набраць бацькоў:
 Алё, мам, я прыехаў на кар'ер, тут ратавальнікі хочуць з табой пагаварыць. – Кажа ў трубку тэлефона К.
Пасля прадстаўлення, тлумачым маці, што знаходжанне дзяцей без дарослых на вадаёме забаронена. Аднак маці ўступае ў дыскусію, тлумачыць, што яе дванаццацігадовы сын умее плаваць, а яна на рабоце.
 Вы прапануеце яму сядзець у спякоту дома? – адказвае ратавальнікам маці К.
Зрэшты, некалькі падлеткаў, якія прыйшлі без дарослых да вады, усё ж прыйшлося папрасіць выйсці на бераг.
На той момант удзельнікі рэйдаў яшчэ не ведаюць, што ў гэты час вадалазы шукаюць цела дзесяцігадовага школьніка ў Віцебскім раёне, які прыйшоў з сябрамі на вадаём без дарослых.
Адмысловая ўвага надаецца бацькам, адпачывальнікаў з дзецьмі. 
– Пакіненне без нагляду каля вады дзяцей нават зусім на кароткі час, можа прывесці да трагедыі, – нагадваюць ратавальнікі дарослым.
У ход ідуць не толькі тлумачальныя гутаркі, раздача інфармацыйных улётак, але і навучанне асновам паводзін на вадаёмах у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацый, растлумачэнне алгарытму дзеянняў пры выратаванні які тоне чалавека і правілам аказання даўрачэбнай дапамогі пацярпеламу.
Пры ўзнікненні такіх сітуацый вельмі важным момантам з'яўляецца часовы фактар, таму ратавальнікі нагадалі і аб нумарах экстраных службаў.

Аляксандр Піута.
Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости