Першачарговая задача работы назіральнай камісіі– клопат пра бяспеку жыхароў. Яе ўдзельнікі наведваюць домаўладання Лёзненскага раёна на прадмет бяспечнага пражывання.
Ужо не першы год працуюць назіральныя камісіі і шмат крокаў наперад зроблена. Аднак заўсёды знойдуцца такія гаспадары, якія самі не надаюць значэння захаванню мер бяспекі і падвяргаюць небяспецы сваіх непаўналетніх дзяцей, а таксама бацькоў.
Перш за ўсё рэйды адпраўляюцца ў дамы тых, хто злоўжывае спіртнымі напоямі, вядзе асацыяльны лад жыцця, не працуе, а таксама шматдзетных сем’яў, адзінокіх пенсіянераў.
Часцей за ўсё, у спісе некалькі дзясяткаў прозвішчаў, да якіх абавязкова трэба зайсці. Тыя, хто парушэнні ліквідуе своечасова, застаюцца не ў поле зроку рэйдавай групы, аднак ёсць такія жыхары, у якіх назіральныя камісіі ўжо пабывалі дзясяткі разоў.
Пасля правядзення рэйду камісіі збіраюцца, падводзяць вынікі працы, абмяркоўваюць праблемныя моманты – як дапамагчы ўласніку.
Фёдар Пастаялкiн
