НОВОСТИ
1 минута для чтения
63

Пасланне з мінулага

4 ноября, 2017
0
Пасланне з мінулага

30 чэрвеня 1974 года ў капсулу быў закладзены ліст, напісаны да 30-годдзя вызвалення Беларускай ССР, адрасаваны моладзі і камсамольцам XXI стагоддзя. Падпісалі яго ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, якія вызвалілі наш раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Р. К. Пастаялкіна, старшы кантрольны майстар ААТ “Лёзненскі льнозавод”:

– Ветэраны пакінулі ў лісце свае парады, заклікі, пажаданні і запаветы. Яны былі ўпэўнены, што моладзь і камсамольцы працягнуць будаўніцтва светлай будучыні. Быў арганізаваны ўрачысты мітынг. Мікрафоны ўсталяваліна ганку раённай бібліятэкі (зараз гэта раённы ваенна-гістарычны музей). Прысутнічала шмат гасцей: камуністы, камсамольцы і перадавікі прадпрыемства. Мне пашчасціла выступіць ад моладзі Лёзненскага льнозавода. У той час наша прадпрыемства бліскуча завяршала чацвёрты год дзявятай пяцігодкі. Выпуск ўсяго валакна склаў 2 005 тон, у тым ліку доўгага – 875 тон. Яно было рэалізавана па ўсім СССР, а камсамольская арганізацыя, якую я ўзначальвала, лічылася адной з лепшых.

Хачу сказаць, што моладзь таго часу добрасумленна працавала на карысць Радзімы, каб адпавядаць званню чалавека камуністычнай эпохі. Мы былі прасякнуты ідэямі светлай будучыні і верылі, што кожны наступны год будзе лепш. І так, сапраўды, было. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, напісаўшыя ліст да моладзі ХХІ стагоддзя, не сумняваліся, што камуністычная будучыня да гэтага часу наступіць. Пасланне сабраўшымся зачытаў рэдактар мясцовага радыёвяшчання Аляксандр Кручанкоў, а затым яно было пакладзена ў гільзу з бліскучага белага металу і замуравана ў сцяну будынка бібліятэкі.

Разам з часам змяніліся і наша культура, і ўспрыманне асяроддзя, і людзі. Але і сёння мы па праву ганарымся справамі і здзяйсненнямі савецкага народа. Сваёй самаадданай працай ён імкнуўся дасягнуць забяспечанага і шчаслівага жыцця для нас, сваіх нашчадкаў. Ён не толькі аднавіў разбураныя Вялікай Айчыннай вайной прамысловасць і сельскую гаспадарку, але і ў дзясяткі разоў пераўзышоў выпуск прадукцыі ў параўнанні з даваеннымі гадамі.

Фёдар ПАСТАЯЛКІН.

АД РЭДАКЦЫІ
7 лістапада мы даведаемся, што хацелі сказаць нашы продкі моладзі ХХІ стагоддзя ў тую сапраўды гістарычную дату. Замураваную капсулу ўрачыста вынуць у 11 гадзін раніцы. Было меркаванне правесці адпаведныя работы напярэдадні, каб не ўзнікла непрадбачаных абставін. Але потым прынялі рашэнне дастаць ліст непасрэдна ў прысутнасці моладзі і прадстаўнікоў іншых пакаленняў у азначаны дзень. Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве.

Потым у 12.00 у РЦК пройдзе святочны канцэрт.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Связанные новости