Акцыя ” Не прапальвай сваё жыццё!” актыўна праходзіць у Лёзненскім раёне. У цэнтры ўвагі ратавальнікаў сталі працоўныя калектывы сувязістаў і энергетыкаў.

Першы намеснік начальніка Лёзненскага райаддзела па НС Андрэй Салаўёў, выступаючы перад работнікамі тэлекамунікацый нагадаў, што ў большасці вогненных НС вінаватым застаецца сам чалавек. Не выконваючы простыя правілы бяспекі, гаспадар жылля не задумваецца аб наступствах. Гэта датычыцца і курэння ў нецвярозым выглядзе ў хаце. Прыводзячы прыклады, часцей за ўсё трагічныя, Андрэй Уладзіміравіч звярнуў увагу прысутных аб тым, што ў зоне рызыкі не толькі сам віноўнік пажару, але і блізкія людзі, якія пражываюць з ім, суседзі.

Няма больш надзейнага сродкі ранняга выяўлення узгарання, як аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Яго, першы намеснік начальніка аддзела па НС, прапанаваў устанавіць у кожным жылым пакоі.

Не абышлося без напамінку аб самых распаўсюджаных прычынах пажараў: пячным ацяпленні, дзіцячай свавольствы, няспраўнай электрычнай праводкі.

Тут, выступоўца прывёў прыклад кампаніі МНС «Бяспечная старасць» і звярнуўся да прысутных з просьбай прывесці ў парадак пячное ацяпленне і электрычную праводку ў сваіх пажылых сваякоў.

Падобная сустрэча прайшла ў Лёзненскім раёне электрычных сетак. Там, энергетыкі даведаліся аб мэтах і задачах акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!», а таксама ўспомнілі асноўныя правілы бяспекі, як на працоўным месцы, так і ў побыце.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Связанные новости