КАЛЕЙДОСКОП
1 минута для чтения
249

Неспакойнае сэрца і творчы палёт

24 ноября, 2015
3
Неспакойнае сэрца і творчы палёт

 DSCF0542Большасць выхадцаў з сяла не толькі зараз, а так было і 30 гадоў таму, і болей, імкнуцца перабрацца ў горад, разважаючы: ну якое яно жыццё на вёсцы без тэатраў, рэстаранаў, музеяў, без выгод і пэўных іншых зручнасцей?Ды і дзецям для развіцця патрэбны гімназіі, ліцэі, разнастайныя гурткі, секцыі. Усё так, спрачацца цяжка. Але і ў глыбінцы здольны і крэатыўны чалавек можа знайсці сваё прызначэнне і  раскрыцца як асоба. Адзін з яскравых прыкладаў –незаспакоеная і творчая жанчына з Яськаўшчыны  Я. А. Саламаціна. Яўгенія Аляксандраўна ўсё жыццё прысвяціла сваёй малой радзіме, працавала ў мясцовай бібліятэцы.

 

На свет Жэня з’явілася ў 1957 годзе. На той час бацька яе быў старшынёю калгаса, маці ўзначальвала жывёлагадоўчую ферму. Так склалася, што бацькі расталіся і маці, Аляксандра Міхайлаўна, выхоўвала дачушку адна.

– Хаця матуля цэлымі днямі прападала на працы, мне хапала яе любові і клопату, – успамінае мая субяседніца. – Яна навучыла мяне любіць працу, з павагай адносіцца да пажылых людзей, суседзяў, родных. Была цудоўнай расказчыцай, рукадзельніцай-майстрыхай, гаспадыняю, умела рабіць і мужчынскую справу. Да яе часта прыходзілі жанчыны з вёскі, каб пагаварыць, параіцца,як кажуць,  адвесці душу. Маці пякла смачныя піражкі, “лапуны” і “рэзнікі”, частавала суседак, і ў хаце ішлі размовы аб усім на свеце:аб вясковых навінах,аб палітыцы,аб мінулым і аб тым, як вырасціць добры ўраджай. Я з дзяцінства напітана гэтым духам вясковага жыцця, таму што заўсёды сядзела ў куточку і слухала, слухала… У пяць гадоў навучылася чытаць , і з гэтага часу кніга стала для мяне спадарожніцай на ўсё жыццё. Пакуль мама была на ферме, я зачытвалася казкамі, якія прывозіла мне дачка суседзяў – настаўніца з Мінску.

Вучылася дзяўчынка ў Новабельскай  пачатковай школе, дзе педагог Н. Я. Калядзенка давярала ёй, як паспяховай вучаніцы, правяраць сшыткі. У пяты клас пайшла ў Сутокскую сярэднюю школу. Сярод любімых прадметаў Жэні былі літаратура і гісторыя. Настаўніца Н. М. Грыгаровіч у канцы ўрока давала вучням заданні прачытаць любімы верш, напісаць міні-сачыненне. І Жэня са сваімі творчымі работамі ўдзельнічала ў розных конкурсах, заўсёды была актывісткай. Педагогі спадзяваліся, што дзяўчына будзе паступаць у педагагічны інстытут, але яна вырашыла пайсці ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум.

– Гады студэнцтва ўспамінаю, як самыя лепшыя ў жыцці, – кажа Я. А. Саламаціна. – Хаця вучыцца было вельмі цяжка. Задавалі чытаць шмат мастацкай літаратуры, а кнігі ў чытальнай зале выдавалі толькі на адну ноч. І я да раніцы сядзела ў вестыбюлі інтэрната і чытала. Добра, што тады яшчэ не эканомілі электраэнергію. Падчас вучобы ў тэхнікуме адбыліся сустрэчы з такімі знакамітымі людзьмі, пісьменнікамі, кампазітарамі Віталем Віткам, Артурам Вольскім, Ігарам Лучанком, Эдуардам Ханком. Практыку мы праходзілі ў лепшых бібліятэках Магілёва, а таксама ў Карэліцкім і Навагрудскім раёнах, на Гродзеншчыне, дзе біб­ліятэчная справа бы­ла на вельмі высокім узроўні.

Пры размеркаванні перад дзяўчынай устала пытанне: куды ехаць? Было шмат прапаноў, але вярнулася ў свой раён, у сваю вёску. Другіх запісаў у працоўнай кніжцы так і не з’явілася. Калі стала работаць, бібліятэку наведвалі крыху больш двухсот чалавек і бібліятэчны фонд складаў дзве тысячы экземпляраў. Праз два гады пад бібліятэку далі два пакоі ў адміністрацыйным будынку. Новае афармленне, разнайстайныя масавыя мерапрыемствы збіралі ўсё больш прыхільнікаў кнігі. І ў 1981 годзе ў абласным спаборніцтве Яськаўшчынская бібліятэка атрымала перамогу. Ей было прысвоена найменне “Бібліятэка выдатнай работы”. Партрэт Я. А. Саламацінай тады ўпершыню быў змешчаны на раённай Дошцы гонару. І да яе для абмену вопытам сталі ездзіць бібліёграфы нават з вобласці. Яўгенія прадоўжыла адукацыю завочна ў Мінскім інстытуце культуры. У гэты час у яе было ўжо двое дзяцей. Нялёгка было сумяшчаць яшчэ і сакратарства ў сельскім Савеце. Бібліятэку не пакінула і працавала на паўстаўкі. Калі нарадзіла трэцяе дзіця, цвёрда вырашыла займацца толькі бібліятэкай. У 80-90-х гадах абслугоўвала ўжо больш як 400 чытачоў, з іх 100 дзяцей. На папулярныя кнігі А. Іванова, П. Праскурына, Г. Далідовіча была чарга па 20 чалавек. Яўгенія Аляксандраўна праводзіла шмат дзіцячых мерапрыемстваў, для моладзі – дыскусійныя гадзіны, для пажылых – цікавыя сустрэчы. Акрамя гэтага жанчына ўдзельнічала ў грамадскім і культурным жыцці, была прапагандыстам, сакратаром камісіі па справах непаўналетніх, старшынёю выбарчай камісіі. Нягледзячы на вялікую занятасць, заўсёды знаходзіла час для прачытвання навінак, перыёдыкі. З самага пачатку актыўна супрацоўнічала з газетай “Сцяг перамогі”. Першая нататка “Гэта маё прызванне” з’явілася ў раёнцы 16 лістапада 1976 года. З таго часу выйшла вялікая колькасць артыкулаў, іншых матэрыялаў, у якіх бібліятэкар піша аб падзеях рэгіёна, цікавых людзях, аб важным у жыцці сваёй вёскі, а яшчэ вершы асабістага сачынення. За творчую актыўнасць, прафесіяналізм неаднаразова адзначана граматамі, дыпломамі, прэміямі аддзела культуры райвыканкама, абласнога ўпраўлення культуры, беларускага фонду культуры. У 2004 годзе яна прадстаўляла Віцебшчыну на рэспубліканскім пасяджэнні бібліятэкараў у Мінску.

– У рэдкія свабодныя хвілінкі пад уплывам сустрэч, падзей, эмацыянальных узрушанняў нараджаюцца вершы, – дзеліцца Яўгенія Аляксандраўна. – Спачатку пісала, каб проста перадаць пачуццё, потым вершы загучалі ў коле блізкіх, родных, сяброў. Гэта захапленне прыносіць мне заспакоенасць і задавальненне. Пішу на адным дыханні, ніколі не перерабляю. Тэмы самыя розныя: любоў да роднага краю, трывога за лёс будучага пакалення і неперспектыўных вёсачак, пра знакамітых землякоў. Адна з галоўных – тэма кахання, маладосці, удзячнасці Богу за магчымасць жыць і тварыць.

Са сваімі творамі самадзейная паэтка не раз выступала на раённым радыё, перад вучнямі ў школах, на фестывалях аўтарскай песні і паэзіі “Песні сунічных бароў”. У 2006 годзе стала лаўрэатам гэтага конкурсу, у 2009-м – дыпламантам ужо абласнога фестывалю-конкурсу, а ў 2012 годзе лаўрэатам ІІ ступені ў намінацыі “Сярэбранае пяро”. Была таксама пераможцай рэспубліканскага конкурсу “Берагіні галасы”, аб’яўленнага “Краязнаўчай газетай”, Беларускім фондам культуры і аргкамітэтам рэспубліканскага фестывалю-фальклору “Берагіня”, за цыкл вершаў аб родным краі. У 2012 годзе прыняла ўдзел у міжнародным фестывалі “Да будет слово явлено…”, які праходзіў у г. Рудня Смаленскай вобласці, стала дыпламантам і атрымала спецыяльны прыз ад журы. У раённым творчым конкурсе да 70-годдзя вызвалення Лёзненшчыны за лепшую аўтарскую песню Яўгенія Саламаціна ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. І гэта не ўвесь пералік яе творчых дасягненняў.

Разам з тым вясковая жанчына, як і ўсе, займалася хатняй гаспадаркай, у якой была і карова, і свінні, і птушка. Вядома ж, немалы ўчастак зямлі і іншыя справы, звязаныя з домам і выхаваннем дзяцей. Дачка Ірына стала педагогам, малодшы сын Канстанцін скончыў ваеннае вучылішча і зараз служыць афіцэрам у войску. Сярэдні, Аляксей, застаўся ў вёсцы, і цяпер галоўны памочнік маці. Яўгенія Аляксандраўна – шчаслівая бабуля, у якой трое ўнукаў.

Зараз для Яўгеніі Аляксандраўны наступіў новы жыццёвы этап – яна пайшла на заслужаны адпачынак. І разам з тым адкрыліся новыя магчымасці для творчасці. У гэтым годзе калегамі з ЦБС падрыхтаваны да друку і выдадзены два яе паэтычныя зборнікі. Адзін з іх называецца “На новом витке спирали”, другі – “Я просто живу”. Радасцю. жыватворнай сілай абнаўлення пранізаны вершаваныя радкі, якімі сёння аўтар шчодра дзеліцца са сваімі землякамі:

Я просто живу,

       люблю и страдаю,

С рождения мир

          познаю, изучаю.

Много лет прожила,

      а так мало я знаю.

К чему-то стремлюсь,

           в мечтах летаю.

 

Стихи я пишу

   за строчкой строчка.

Их посвящаю сыновьям

                     и дочке.

О внуках забочусь,

          люблю их очень.

Просто живу, как

  судьба мне пророчит.

 

Не знаю, сколько мне

            жить осталось,

Может много, может

          самую малость.

Но я не жалею о том,

                   что было.

Взрослела, любила,

            детей растила.

 

Теперь вот тоже, живу,

                   не маюсь.

Немного грешна и,

           конечно, каюсь.

Впереди уже

      небольшая дорога,

Здоровья прошу

          я только у Бога.

 

На жизнь я смотрю

       всегда позитивно,

Стараюсь уверенной

         быть и активной.

Я старости скуку

           к себе не зову,

Каждый миг ценю.

            Я просто живу.

Татьяна ИГНАТЕНКО.

 

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости
Следующая новость

3 комментария

  • РЕСПЕКТ И УВАЖУХА!!!

  • Про этого человека по-другому и не скажешь. Молодец!

  • Спасибо большое за добрые слова!!! Горжусь своей любимой мамочкой!!!

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Связанные новости