“У нашай краіне вялікая ўвага надаецца развіццю сельскай гаспадаркі, як адной з асноўных галін эканомікі. У галіну ўкладваюцца вялікія грошы для таго, каб павялічыць прадукцыйнасць. Хочацца звярнуць увагу на такую справу, як садоўніцтва. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў раёне актыўна займаліся развядзеннем садоў. У раённай газеце за 10 чэрвеня 2011 года было паведамленне ад 23 кастрычніка 1955 года аб тым, што ў сельгасарцелі імя Калініна была пасаджана тысяча фруктовых дрэў. Герой сацыялістычнай працы Раіса Уладзіміраўна Кубліцкая ўспамінала, як калгас закупіў вялікую колькасць саджанцаў і амаль усе калгаснікі выйшлі, каб іх пасадзіць. У той час ЦККП(б) Беларусі быў аб’яўлены трохтыднёвік па пасадцы садоў. Тыя самыя сады ў Калышках, Надзёжыне і Яськаўшчыне пладаносяць і зараз, але без належнага догляду зарастаюць хмызняком, дзічэюць. Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў кожнай памешчыцкай гаспадарцы быў сад не меней, як 20 дзесяцін. Напэўна, пытанне аб развіцці садоўніцтва ў нашай мясцовасці актуальна і зараз. Пры правільным гаспадарчым падыходзе гэту галіну можна зрабіць прыбытковай. Купляючы тавар з-за мяжы, мы падтрымліваем эканоміку іншых. А маглі б зрабіць укладанні ў сваю. Жыхары развітых краін ужываюць гародніны, садавіны значна больш, чым мы. Ды і сады былі б упрыгожваннем мясцовасці. У “Настаўніцкай газеце” шмат пішуць аб школьных садах, прадукцыя якіх ідзе ў ежу дзяцей.
Канстанцін ІВАНОЎ,
настаўнік Калышанскай БШ.».

Першы намеснік старшыні райвыканкама па сельскай гаспадарцы Н. В. Бухаловіч паведаміла, што раней калгасы проста засаджвалі пладовымі дрэвамі ўчасткі, якія не маглі апрацаваць трактарамі пад пасевы збожжавых. Зараз навукай даказана, што сады лепш адчуваюць сябе ў раёнах бліжэйшых да поўдня. Таму на Лёзненшчыне не запланавана развіццё садоўніцтва, а былыя калгасныя сады на сённяшні дзень адпрацавалі свой тэрмін і здзічэлі. Па словах былога галоўнага бухгалтара калгаса імя Калініна Л. А. Салаўёвай, вялікага прыбытку сады не давалі і раней. У асноўным прадукцыяй карысталіся самі калгаснікі, невялікі працэнт давалі на гародніна-сушыльны завод у Лёзна. Добрымі словамі ўспамінаюць лёзненцы той час, калі ў гарпасёлку існаваў гародніна-сушыльны завод. Вырабы з яблыкаў стаялі на паліцах магазінаў пастаянна і набыць іх можна было, калі захочаш, і па таннай цане. Немалаважнай была і наяўнасць працоўных месц.
Намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы В. В. Чарнавусаў рассказаў аб далейшым лёсе таго, што засталося ад былога прадпрыемства. Сёння гароднінасховішча адрамантавана, там захоўваюцца запасы бульбы. Былы будынак завода выкуплены прыватным прадпрымальнікам з Расіі. Зараз ідзе афармленне дакументаў на права землекарыстання, пашпартоў на эксплуатацыю новага абсталявання. Прыватнае замежнае прадпрыемства збіраецца наладзіць вытворчасць сокаў і іншых яблычных ласункаў. Садавіну будуць пастаўляць, напэўна, з Аршаншчыны. У магазінах Лёзна сёння ў дастатковай колькасці сокі і свежыя яблыкі, якія завозяць з Талачына і Шаркаўшчыны. Усё, як бачым, можна купіць. Гандль працуе бесперабойна. Але бунінская туга ахоплівае, калі бачыш бліскучыя, нібы з воску, фрукты, у якіх і пах нейкі іншы, чым у тых, што падаюць са сваёй яблынькі і ўсцілаюць зямлю, дзе-нідзе кранутыя цёмнымі кропкамі. І іх не абавязкова несці ў лабараторыю перад тым, як пакаштаваць. Хочацца пажадаць вяскоўцам не забываць традыцыі і насаджаць сады на прысядзібных участках. Няхай яны цвітуць і пладаносяць на здароўе і радасць гаспадарам.
Таццяна ІГНАЦЕНКА.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Связанные новости