Народны фальклорны самадзейны калектыў «Медуніца», які працуе пры ДК аграгарадка Адаменкі, добра вядомы не толькі лёзненскаму гледачу. За больш чым 20 гадоў існавання даводзілася не раз выступаць на абласных, рэспубліканскіх і нават замежных пляцоўках. Да прыкладу, калектыў з‘яўляецца пастаянным удзельнікам Горада майстроў на міжнародным фестывалі «Славянскі базар у Віцебску», фестываляў – абласнога «Грай, гармонік» і міжнародных – «Звіняць цымбалы і гармонік», масак у Латвіі г. Даўгаўпілс, прымаў удзел у рэспубліканскім фестывалі «Беларусь – мая песня» (атрымаў званне «Лаўрэат»), справаздачным канцэрце Віцебскай вобласці ў галоўнай канцэртнай зале краіны ў г. Мінску і г.д.
Пры «Медуніцы» працуе група народнай музыкі і песні «Кума», спіс узнагарод якой таксама ўражвае.
У складзе «Медуніцы» 15 удзельнікаў. Любоў да песні, да народных вытокаў з‘яднала работнікаў культуры, паштовай сувязі, бібліятэкі, сельскай і лясной гаспадарак, настаўнікаў. Кожнае выступленне для іх свята. 7 студзеня самадзейныя артысты раздзеляць яго з лёзненцамі. У раённым Доме культуры ў 14.00 адбудзецца канцэрт «Медуніца» збірае сяброў». Запрашаем усіх жадаючых. Уваход платны. Добры настрой вам гарантаваны.
1 комментарий
Поделитесь, пожалуйста, минусом вашей песни “Ты Беларусь мая”
(Harevich.7@mail.ru)