2 сакавіка, у апошні дзень масленічнай нядзелі на цэнтральнай плошчы гарпасёлка весела развітваліся з зімой. Па традыцыі яе провады для лёзненцаў становяцца вясёлым святам – з гульнямі, забавамі, смачнымі пачастункамі. Цікава было назіраць, як паступова ажывала пляцоўка ля раённага Цэнтра культуры, дзе ладзілася свята “Масленіца”. Руплівыя гаспадыні з усіх устаноў культуры (раённы ваенна-гістарычны музей, раённы Дом рамёстваў, дзіцячая школа мастацтваў, сельскія дамы культуры) і простыя спадарыні частавалі гасцей блінамі і аладкамі. Ад разнастайных відаў галоўнай масленічнай стравы ламіліся сталы: бліны з варэннем, з мёдам, з маслам і інш.

Таму першае, што прыцягнула маю ўвагу, калі толькі прыйшла на Масленку – гэта мноства сталоў  па баках плошчы. Яны літаральна ламіліся.

Са з’яўлення на сцэне вясёлых скамарохаў, якія зазывалі народ, пачалося свята.

Забіваць цвікі – сапраўдная мужчынская справа. Спрытна справіліся з заданнем і лёзненцы. Малайцы! Першым завяршыў спаборніцтва Андрэй Дзямідчык. (другі справа)

Самыя спрытныя хлопцы на хуткасць елі яблыкі. Галоўны персанаж Янка таксама паспрабаваў свае сілы.

Янка сабраў каманды, якія спаборнічалі, хто хутчэй зможа апрануць Масленку.

Культработнікі ўсімі сіламі імкнуліся завесці публіку. Хоць і з мётламі, але не ведзьмы. Прыгажуні.

Грэліся гарбатай. А да яе –  смачныя бліны.

На святочнай пляцоўцы дзеці і дарослыя аб’ядналіся ў вяселым танцы кракавяк. Планавалася, што затанчыць уся плошча. Магчыма, на гэты раз не атрымалася. Але ідэя добрая. Так трымаць, культработнікі!

Па старадаўняму звычаю гаспадары спрабавалі напеч бліноў на калодцы. Прысутныя падтрымлівалі іх, давалі парады. Трэба сказаць, што не ва ўсіх атрымалася адразу. Але атрымалася.

Побач са сцэнай разгарнулася імправізаваная рыбалка. Жадаючых вылавіць з акварыума  прызы было нямала.

Традыцыйна на свяце праводзілі спартыўныя спаборніцтвы. Нямногія адважваліся ўзлесці на слуп, але былі і такія.

Каб народ не змерз, запрасілі паўдзельнічаць у гульне. Дарослыя  крыху сароміліся танчыць, а дзеці адразу кінуліся ў пляс.

Завяршылася свята карагодам вакол Масленкі. Паліць яе, магчыма, пашкадавалі. Ва ўсялякім выпадку на вачах гледачоў гэтага не рабілі. Людзі жартуюць, што цяпер зіма затрымаецца. А ўвогуле свята спадабалася.

Вiялета Мужалёва.

Об авторе
Admin

Администратор сайта http://lioznonews.by/
По всем вопросам обращайтесь на e-mail: red_6565@mail.ru
Страница Вконтакте: https://vk.com/id328525769
Обращаться ЖЕЛАТЕЛЬНО кроме понедельника и четверга.

Посмотреть все новости

Оставить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Связанные новости